Дзіцячы дзень адзначылі ў сацыяльным прытулку

Багатай, пазнавальнай і забаўляльнай праграмай у Міжнародны дзень абароны дзяцей парадавалі выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку работнікі ўстановы.

Напачатку з прывітальнымі словамі да хлопчыкаў і дзяўчынак звярнулася намеснік дырэктара Н.А. Кашчыц. “Няхай вашы добрыя ўсмешкі асвятляюць нашу планету і кожны з вас будзе здаровы і шчаслівы”, – шчыра пажадала рабятам Наталля Антонаўна і ўручыла салодкія падарункі.

Працягам насычанага дня стала гульнятэка “Сцяжынкамі сяброўства”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, праяўлялі свае мастацкія і музычныя здольнасці.

Усіх захапіў незвычайны сюрпрыз ад Ангеліны Абрамчык і Кацярыны Лагуты. У выкананні дзяўчынак меладычна гучалі творы класічнай музыкі.

Выхаванцы змаглі адлюстраваць настрой праз малюнкі на асфальце і выказаць свае словы дзецям усёй планеты.

Шмат станоўчых эмоцый прынес рабятам запуск паветраных каляровых шароў. Кожны загадаў сваё самае запаветнае жаданне. Няхай дзіцячыя мары абавязкова збудуцца…

Выхавацель дзіцячага сацыяльнага прытулку Ларыса МАНЯК

Вам может быть интересно

Комментарии отключены