Дзень Зямлi адзначылi ў Елкаўскай сельскай і Каралінскай інтэграванай бібліятэках

Да Дня Зямлі ў бібліятэках раёна арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, якія накіраваны на фарміраванне ў юных чытачоў навыкаў экалагічнай культуры.

Каралінская інтэграваная бібліятэка

Найбольш запамінальнымі і цікавымі былі пазнавальна-гульнёвая праграма «Наш дом — планета Зямля» і аўкцыён ведаў «Твой дом — Зямля», якія прайшлі ў Елкаўскай сельскай і Каралінскай інтэграванай бібліятэках.

Пад час мерапрыемстваў дзеці даведаліся аб гісторыі Міжнароднага дня Зямлі, яго шматгадовых традыцыях. Гэты дзень называюць святам чыстай вады, зямлі і паветра – усяго, што неабходна для жыцця. Бібліятэкары стараліся ў гульнёвай форме данесці чытачам інфармацыю пра багацце рэсурсаў, якімі валодае наша планета, пра асцярожнае стаўленне да прыроды, неабходнасць захавання жывёл і раслін. Пазнаёмілі з экалагічнымі праблемамі і правіламі разумных паводзін, дзякуючы якім чалавек зможа жыць на экалагічна чыстай планеце.

Елкаўская сельская бібліятэка

У канцы пазнавальна-гульнёвай праграмы «Наш дом — планета Зямля» дзеці, стварыўшы на паперы абрысы сваіх далоняў, размясцілі сімвалічныя выявы вакол імітаванай планеты Зямля, быццам аберагаючы яе.

А ўдзельнікам аўкцыёна неабходна было ўзяць з кніжнай выставы лот-кнігу і абгрунтаваць свой выбар.

Мы, бібліятэкары, спадзяёмся, што нашы творчыя ініцыятывы наблізяць чытачоў да прыроды.

Намеснік дырэктара раённай бібліятэкі
Вольга КАМЯКЕВІЧ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены