Дзень вызвалення – сапраўднае свята

883 Людміла ВАЛЮК, намеснік дырэктара Зэльвенскага філіяла Гро-дзенскага абл-спажыўтаварыства: – Дзень вызвалення Зэльвеншчыны – свята, дарагое кожнаму з нас. З ім звязана вяртанне да мірнага і шчаслівага жыцця. Па ўспамінах маіх родных людзей, якія былі сведкамі ваенных ліхалеццяў, ведаю, якую балючую рану нанесла нямецкая акупацыя пакаленню 40-х. Мой дзед Павел Суднікевіч сувязістам прайшоў дарогамі вайны. У 1943-м трапіў у “Асвенцім” і не дажыў да Перамогі. Ленінград-ская блакада пакінула незабыўны след на сэрцы свекрыві Валянціны Валюк. У мірны час у яе жыцці было шмат радасных падзей. Але цяжкія блакадныя дні, якія аднялі самае дарагое – бацькоў, дзяцінства, назаўсёды засталіся ў памяці. Пакаленне ХХІ стагоддзя павінна захаваць гераічную гісторыю, каб падобнае больш не паўтарылася. Моцнага вам здароўя, паважаныя ветэраны, і нізкі паклон! 884 Мікалай Качук, ва-дзіцель МПМК-148: –Адчуваю гонар за землякоў, здзейсніўшых подзвігі ў гады вайны. Іх імё-ны не толькі на гранітных плітах помнікаў і абеліскаў, але і ў нашай удзячнай памяці. Цяперашняе пакаленне жыве ў мірны час. За апошнія дзесяцігоддзі Зэльвеншчына стала прыгожым і квітнеючым краем. Не без нашай дапамогі ўзводзіліся шматпавярховыя дамы, абуладкоўваліся аграгарадкі, будаваліся вытворчыя аб’екты. Зэльвенцы маюць выдатную магчымасць жыць, працаваць, вучыць дзяцей і га- даваць унукаў. Ганаруся, што асабіста маю да гэтага дачыненне. Са святам вас, дарагія землякі! Моцнага ўсім здароўя, усяго самага лепшага ў жыцці. А нашай любімай Зэльве – міру і росквіту! 882 Наталля Капыловіч, вучаніца сярэдняй школы №3: – Што мо- жа быць лепей за чыстае сіняе неба над галавой і спакойнае жыццё. Усё гэта 70 гадоў назад нам падарылі нашы дзяды і прадзеды. Для мяне асаблівы гонар сустракацца з ветэранамі, удзельнічаць у патрыятычных акцыях і эстафетах. Гісторыяй свайго краю я зацікавілася, калі рыхтавалася да рэспубліканскага конкурсу “Музей у чамадане”, што праходзіў у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Як пераможцы мне аказаны давер быць экскурсаводам школьнага музея. А яшчэ для мяне асаблівы гонар прымаць удзел у канцэртных праграмах, якія ладзяцца ў гонар ветэранаў. Песнямі праслаўляць нашу сінявокую краіну, сваю маленькую радзіму, дзякаваць вызваліцелям за магчымасць вучыцца і развіваць свае здольнасці. Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.