Дзень Вашага дзіцяці – свята для ўсёй групы

Педагогі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва лічаць, што Дзень нараджэння – гэта галоўнае свята ў жыцці кожнага дзіцяці! І вельмі важна, каб ён запомніўся малышу надоўга. Таму адзначаюць дзень нараджэння сваіх выхаванцаў тут па-асабліваму. Гэты дзень праходзіць ярка і займальна, каб незабыўныя ўражанні захаваліся ў памяці надоўга. Для гэтага вядучыя героі клоуны Клёпа і Віншавалкін арганізуюць свята, каб дзіця і яго сябры ўдзельнічалі ў казачных прыгодах і атрымлівалі масу станоўчых эмоцый.

Дзень нараджэння – калі не самы любімы, то адно з найлюбімых святаў у дзяцей! Малыя з нецярплівасцю чакаюць гэты важны дзень! І ўсё таму, што любому дзіцяці хутчэй хочацца стаць дарослым, як мама ці тата! Але гэта толькі адзін з фактараў, чаму дзень нараджэння так падабаецца нашым дзецям. Акрамя сталення, у гэты дзень дзіця атрымлівае максімум увагі, мора пацалункаў, прыемных слоў і ўсмешак ад родных, блізкіх і сяброў. Усім прыемна такая колькасць станоўчых эмоцый! Ну і традыцыйны момант святочнага мерапрыемства – гэта гульня “Каравай”, калі сябры выказваюць самыя лепшыя пажаданні імянінніку.

Святкаванне дня нараджэння ў дашкольным цэнтры дазваляе дзіцяці ўліцца ў калектыў і быць прызнаным як індывідуальнасць выхавальнікам і аднагодкамі. Тут дзіця становіцца рухаючай сілай у арганізацыі свайго дня нараджэння, выбіраючы сам сяброў, якіх ён хоча запрасіць у тую ці іншую гульню. Ён пачынае самастойна будаваць круг сваіх сяброў.

Звяртаючыся да бацькоў, педагогі напамінаюць: Дзень Нараджэння – гэта ўнікальнае свята, унікальны дзень, унікальныя ўспаміны, якія застануцца з дзіцем на ўсё жыццё. Вашаму малому толькі раз у жыцці споўніцца 2-3 годзікі, а ўжо першы юбілей – 5 гадоў, такую падзею ніяк нельга прапусціць.

Не выпускайце самыя важныя моманты вашага жыцця! Любіце, цешце, песціце сваіх дзяцей ад душы!

Тамара БОРТНIК

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены