Дзень беларускага пісьменства пройдзе на радзіме Францыска Скарыны (+Праграма свята)

У гэтым годзе сталіцай беларускага пісьменства стане самы старажытны горад нашай краіны Полацк.  Нацыянальнае свята пройдзе пад знакам адметных для гісторыі Беларусі падзей: 500-годдзя беларускага кнiгадрукавання i 1155-годдзя Полацка. Акрамя таго, з горадам на Заходняй Дзвіне звязана біяграфія беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.  Адкрыццё Дня беларускага пісьменства адбудзецца раніцай 2 верасня і знойдзе свой працяг яшчэ і ў нядзелю, 3 верасня. Канцэпцыя свята, як заўсёды, прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.  Дарэчы, Полацк прымае свята ўжо трэці раз. Упершыню Дзень пісьменства там прайшоў 1994 годзе.  2.JPG  3.JPG  4.JPG  5.JPG  6.JPG  «ГП».
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.