Дзе і калі ў Зэльве будуць святкаваць Масленіцу

Масленіца – гэта самае сонечнае, вясёлае і яркае свята ў годзе, якое азначае надыход вясны.

Гулянні прайдуць на цэнтральнай плошчы пасёлка. Кожны жадаючы зможа прыняць удзел у конкурсах:

  • на самы вялікі, самы маленькі і самы тоўсты блін;

  • на самую прыгожую ляльку-Масленіцу, зробленую сваімі рукамі з падручных матэрыялаў;

  • на самы прыгожы элемент адзення ў святочным стылі.

Свята будзе прадстаўлена і шчодрымі падворкамі, вясёлымі песнямі і карагодамі.

Кожны жадаючы зможа паспрабаваць салодкія бліны, патанцаваць на стары лад, паслухаць песні ў выкананні артыстаў раёна, паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах.


Чакаем усіх у суботу, 6 сакавіка, у 14:00 на цэнтральнай плошчы Зэльвы.


Служба інфармацыі газеты «Праца»