Духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў – адна з асноўных задач Елкаўскай СШ

Духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў – адна з асноўных задач Елкаўскай СШ. Педагогі праводзяць сістэмную работу па прывіцці маральных якасцей дзецям і падлеткам, а царква Святога Архангела Міхаіла, якая знаходзіцца ў мікрараёне школы, – іх надзейны памочнік у гэтай справе.

Два гады ва ўстанове адукацыі рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі этнічнай сацыялізацыі і фарміравання полікультурнай кампетэнтнасці асобы навучэнцаў у сучасным адукацыйным асяроддзі на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”. У рамках праекта арганізаваны факультатыўныя заняткі, на якіх настаўнікі пры дапамозе святароў царквы знаёмяць вучняў са святынямі і традыцыямі беларускага народа, дапамагаюць спасцігаць маральныя законы.

Протаіерэй Арсеній, іерэі Сяргей і Віталій – частыя госці ў школе на мерапрыемствах, прысвечаных гістарычным і культурным падзеям мінулага нашай краіны, прапагандзе маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця. Павучальныя гутаркі, дабрачынныя акцыі, працоўныя дэсанты, пазнавальныя экскурсіі па цікавых месцах Беларусі, відэалекторыі, тэатралізаваныя пастаноў́кі да святаў дапамагаюць навучэнцам быць міласэрнымі, спагадлівымі, жыць у міры з сабою і акружаючымі. Шмат эмоцый выклікалі ў елкаўскіх вучняў прэзентацыя кнігі настаўніцы Святланы Літвінчык “Сынковічы. Вернасць і вера”, урачыстае адкрыццё ў в.Сынковічы памятнага знака ахвярам генацыду, Дзень праваслаўнай кнігі. Дзецям гэта цікава, яны самі становяцца ініцыятарамі многіх ідэй.

Настаўнік Елкаўскай СШ Святлана КАРНЕЙ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены