Достигнутое–не предел

Аб дасягненнях СВК “Міжэрычы” ў раслінаводстве можна меркаваць па выніках жніва. Пры ўраджайнасці 37,4 ц/га намалочана 7704 т збожжа: ураджайнасць у параўнанні з леташняй павялічылася амаль на 10 ц/га, а валавы збор – больш чым на 2,5 тыс. тон. Па словах галоўнага агранома сельгаскааператыва Іны Саўчук, на будучы год у гаспадарцы ставяць яшчэ больш высокія задачы: на 100 га павялічваюць пасевы азімых зерневых, з якіх плануюць сабраць не менш за 40 цэнтнераў з гектара збожжа. Гэта накладвае асаблівую адказнасць на кожнага работніка гаспадаркі.

 

  Достигнутое–не предел

 

Пасля ўборкі зерневых механізатар Аляксандр Ляскевіч на “Джон Дзіры” з абаротнымі плугамі адразу прыступіў да ворыва глебы. Пад сяўбу азімага рапсу ён узараў 360 га, цяпер заняты гэтай жа справай пад азімыя зерневыя. Асаблівую ўвагу звяртае на якасць работы. Вопытны механізатар заўсёды пры-трымліваецца добра вядомай прымаўкі: як узарэш, такі і ўраджай збярэш.
Не лічацца з асабістым часам і старанна працуюць на культывацыі глебы Часлаў Юшкевіч і Аляксандр Фількін, на ўнясенні мінеральных тукаў – Аляксандр Фількін і Дзяніс Сачок, на падборы камення – Міхаіл Якаўчук і Павел Жарноў.
Механізатары Міхаіл Давыдоўскі і Рыгор Бычак, якія працуюць на трактарах “Беларус-3022” з камбінаванымі глебаапрацоўчымі пасяўнымі агрэгатамі, яшчэ 30 жніўня прыступілі да сяўбы азімай пшаніцы. Па стане на 7 верасня азімыя зерневыя ў сельгаскааператыве пасеяны на 337 га ці 29% ад запланаванага.
На аўтамабілях “ГАЗ-53Б” своечасова падвозяць насенне зерневых вопытныя вадзіцелі Анатолій Мачок і Анатолій Вярстак. Яны вызначыліся на сёлетнім жніве, цяпер жывуць клопатамі аб будучым ураджаі. Пасля загрузкі зерня ў бункеры пасяўных агрэгатаў вадзіцелі ўважліва пракантралююць, ці не прасыпалася насенне на зямлю. Калі ж такое здараецца, тут жа падбяруць зярняты.
Палявод Віктар Жыдок, які займаецца пратручваннем зерня, падрыхтаваў 90 т насеннага матэрыялу. Аднак, па звестках райсельгасхарчу, у гаспадарку завезена толькі 9 тон элітнага насення з 35 выдзеленых. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.