Дом со статусом «Забота»

Дом со статусом "Забота"

У в.Мадзейкі год таму створана аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў 

Гісторыя жыцця 

Не скажаш, што тыповая, але і нярэдкая гісторыя галынкаўскай пенсіянеркі: удавой засталася ў 37 гадоў. Адна выхоўвала траіх дзяцей. Як кажуць, са скуры лезла, каб у дачок і сына ўсё было, як у іншых дзяцей, каб атрымалі вышэйшую адукацыю. Выгадавала, вывучыла, увесь час адчуваючы недахоп грошай. Працавала цяжка і шмат, часам адмаўляючы сабе ў адпачынку. Дзеці выраслі добрымі, але ў кожнага свая сям’я.  Раз’ехаўшыся па розных гарадах, яны не забывалі пра маці, запрашалі жыць да сябе. Аднак у невялікай гарадской двухпакаёвай кватэры вясковай жанчыне нязвыкла. Таму пасля перанесенай цяжкай хваробы прыняла канчатковае рашэнне – пасяліцца побач з такімі, як сама. Гэта было больш за год таму.

Дзеці разумеюць, як сумуе матуля, і стараюцца наведваць яе ў аддзяленні амаль кожныя выхадныя, дзеляцца паўся-дзённымі клопатамі, расказваюць аб планах. Маці, вядома, ні на што не скардзіцца і толькі радуецца поспехам дачок і сына, ужо дарослых унукаў. І як толькі тыя пераступаюць парог пакоя, пачынае расказваць: “Так  учора наспявалася! Такую добрую вечарыну ладзілі арганізатары, што проста на сёмым небе ад шчасця”. І супакойваюцца дзеці, бо бачаць, як радасна свецяцца вочы маці. Можа, сапраўды рашэнне матулі мудрае, а так сядзела б адна ў чатырох сценах. Таму і ідуць дзякаваць загадчыцы аддзялення Алене Абрамчук, медыцынскай сястры Жанне Пяткевіч і ўсяму абслугоўваючаму персаналу ўстановы.

Другая жанчына – жыхарка Каралінскага сельсавета– сама прыходзіць дзякаваць за тое, што людзі і абставіны, якія акружаюць яе цяпер, дапамаглі справіцца з дэпрэсіяй і адзінотай, што апанавалі яе пасля смерці мужа. “Наша аддзяленне, – расказвае жанчына, – не проста ўстанова, дзе сабраліся адзінокія ці адзінока пражываючыя людзі, а сям’я, у якой адчуваеш сябе запатрабаванай. Мы патрэбны, перш за ўсё, адзін аднаму. Таму і знаходзім магчымасць жыць цікава, насычана. Штодзённа збіраемся разам, ходзім у госці адна да адной, наведваем таго, хто прыхварэў, выбіраемся на канцэрты і не забываем пра самаадукацыю – шмат чытаем газет, часопісаў і кніг, знаёмімся з навінамі па радыё і тэлебачанні. Для нас створаны такія ўмовы, што кожны можа займацца сваёй любімай справай. Я, напрыклад,  вельмі люблю пакаёвыя кветкі. Вось і аддаю перавагу іх развядзенню”.

Не ўпусціў магчымасці, каб узгадаць сваё жыццё і пажылы мужчына. Зараз яму 75. Хутка пасля выхаду на пенсію памерла жонка. Стрэс даў аб сабе знаць, і ўсе хваробы, на якія раней не звяртаў увагі, вылезлі наверх. Перанёс інсульт, і як вынік – спраўляцца з хатнімі клопатамі пенсіянер сам не змог, а дачка – далёка за акіянам. Прачытаўшы ў раённай газеце “Праца” матэрыял аб адкрыцці аддзялення, вырашыў, што гэта паратунак ад 

адзінокай нямоглай старасці. Зараз з дачкой трымае сувязь па тэлефоне. А новая сям’я прыняла яго вельмі дружалюбна. Мужчына смяецца: “Жыву на ўсім гатовым, як у казцы. І прыгатавана, і прыбрана. Сам гаспадар свайго часу: хачу – гуляю ў шашкі, хачу – гляджу тэлевізар. Нарэшце, магу ўдо-сталь чытаць дэтэктывы і раманы”.

У многіх пражываючых у аддзяленні такія гісторыі жыцця, што апавяданні пісаць можна. Ёсць чым падзяліцца і аб чым расказаць. Таму, магчыма,  і пасябравалі гэтыя людзі так моцна і аддана. 

Дом со статусом "Забота"

Як усё пачыналася

У студзені 2012 года ў структуры цэнтра сацыяльнага аб-слугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна з’явілася аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. “Яго мэта, – расказвае дырэктар цэнтра Іна Масевіч, – падтрымаць тых пенсіянераў, якія па розных прычынах не могуць жыць самастойна, патрабуюць догляду і дапамогі, падтрымкі і разумення”.

Двухпавярховы будынак разлічаны на два аддзяленні: на першым паверсе размешчана бальніца сястрынскага до-гляду на 20 ложка-месцаў, на другім – аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў для 30 пражываючых. Да іх паслуг – адна-, двухмесныя пакоі з радыёпрыём-нікам і тэлевізарам, прасторныя фае і актавая зала, працэдурны і санітарны кабінеты, сталовая і кухня, абсталяваныя па сучаснай тэхналогіі, бібліятэка і іншыя памяшканні. Дзверы ў кабінет загадчыцы заўсёды адкрыты, сюды можна прыйсці як за парадай, так і проста пагаварыць. За цяжкімі хворымі на працягу сутак ажыццяўляюць кантроль медыцынская сястра і малодшы медыцынскі персанал. Два разы на тыдзень (а пры неабходнасці і кожны дзень) абход робіць урач Тамара Бязносік. Ёсць таксама магчымасць прайсці курс лячэння ў стацыянары цэнтральнай раённай бальніцы. Пасцельная бялізна мяняецца раз у тыдзень, нацельная – па жаданні пажылога чалавека. Меню складаецца з улікам узросту і перанесеных хвароб. Таму часта на сталах мясныя катлеты і шніцаль, рыбныя і малочныя стравы, сокі і салаты з агародніны і садавіны. Дарэчы будзе сказаць, што ўстанова мае свой сад і агарод, дзе вырошчваюцца розныя віды раслін. З ранняй вясны да глыбокай восені тэрыторыя каля будынка зіха-ціць рознакаляровымі кветкамі. Тут устаноўлены лаўкі і ўтульная альтанка. Будынак аддзялення размешчаны на самым краі вёскі, побач з сасновым лесам.

На належным узроўні арганізаваны і культурны адпачынак пражываючых. У актавай зале праводзяцца сустрэчы з работнікамі раённага і сельскіх Дамоў культуры, прадстаўнікамі розных грамадскіх аб’яднанняў, школьнікамі, свяшчэннаслужыцелямі, гасцямі з-за мяжы. Так,  у мінулым годзе сям’я з ЗША падарыла пенсіянерам каштоўны падарунак – абсталяванне і мэблю для кухні. Часта гуманітарную дапамогу аказваюць раённыя арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, ветэранская арганізацыя, мясцовае сельгаспрадпрыемства, фермерская гаспадарка “Верас”.

Дом со статусом "Забота"

Каб старасць не была адзінокай

– За час працы ў аддзяленні, – расказвае яго загадчыца Алена Абрамчук, – я навучылася ў старэйшых людзей мудрасці, цярпліваму стаўленню да жыцця. Алена Іванаўна ўзгадала, як у першыя месяцы сваёй працы ездзіла па вёсках да тых, каго прымалі на абслугоўванне. І заўсёды задавалася пытаннем: чаму гэтыя людзі вось так дажываюць свой век: бездапаможныя, адзінокія, часта забытыя дзецьмі? Потым пачала разумець, што гэта рэальнасць, якую ў адзін момант не зменіш. Трэба ўспрымаць яе як ёсць і, па магчымасці, уплываць на сітуацыю.

На сённяшні дзень у аддзяленні пражывае 22 чалавекі. Пасяліцца тут можна часова – ад 1 да 6 месяцаў. Дадзеная ўстанова не закрытага тыпу. Чалавек, папярэдзіўшы адмі-ністрацыю, можа з’ездзіць на некалькі дзён дамоў, адведаць родных, знаёмых, суседзяў. Як варыянт, калі ў сям’і ўзнікае пытанне, на каго пакінуць нямоглага старога, адпраўляючыся ў камандзіроўку, на вучобу ці адпачынак, адміністрацыя гатова прапанаваць свае паслугі на неабходны тэрмін.

З той катэгорыяй пражываючых, у каго ёсць дзеці, заключаецца трохбаковае пагадненне – ад імя ўстановы, аднаго з дзяцей і самога пенсіянера. У гэтым выпадку аплата сацыяльных паслуг 100-працэнтная. 85 % са сваёй пенсіі плацяць адзінокія грамадзяне, з якімі заключаецца двухбаковае пагадненне. 

На кішэнныя расходы з пенсіі таксама застаецца. Гэтыя грошы бабулі і дзядулі трацяць хто як хоча. Зразумела, што большасць з іх купляе лякарствы. Іншы раз частуюць сябе і сябровак слодычамі, каўбасой, напіткамі. З кожнай пенсіі абавязкова тэлефануюць дзецям і суседзям па вёсцы, каб даведацца, як у іх справы.

– Раней я турбавалася, як дажыць век у адзіноце, – гаворыць клімавіцкая жыхарка. – Па-суседску – ніводнага чалавека. Ды і на ўсю вёску засталося толькі двое нямоглых пенсіянераў. У выпадку, не дай Бог, бяды і тэлефона не мела. Дзякуючы аддзяленню, знайшлося выйсце з маёй цяжкай сітуацыі. Цяпер жыву з аптымізмам і надзеяй. Аказваецца, можна цікава арганізаваць сваё жыццё нават у нашым узросце і становішчы. Люблю кампаніі, калі да мяне прыхо-дзяць у госці новыя сяброўкі. Разам і паспяваем, і пасмя-ёмся, і былое ўспомнім.

– Усё залежыць ад чалавека, – разважае 62-гадовы пен-сіянер. – Трэба пастаянна вучыцца зносінам з людзьмі, не закрывацца ў сабе. Дарэчы, мужчына – адзін з першых памочнікаў па гаспадарчай частцы работнікам аддзялення. Не прывык ён сядзець склаўшы рукі. Таму сам бачыць, ці па-трэбна, асабліва дворніку, яго дапамога. Прызнаецца, што з самага ранку яго так і цягне зрабіць абход тэрыторыі. Дзе галінку, прынесеную ветрам, падыме, дзе лістоту, апалую з дрэў, падмяце. Адно з яго захапленняў – клумбы. Менавіта мужчына падтрымаў ініцыятыву кіраўніцтва цэнтра абуладкаваць каля прыгожага будынка кветнікі. Сам ускапаў зямлю, дапамог высеяць насенне. Ведае, калі расліны неабходна паліць, прапалоць. Восенню і зімой таксама знаходзіць месца, дзе прымяніць сілу. Адно засмучае пенсіянера: як там родная хатка, таму часта наведвае сваю вёску. 

Адзінокая старасць і цяжкая хвароба прывялі ў аддзяленне і мужчыну з в.Марачы. Зараз усе страхі за плячамі. Амаль усе пражываючыя – яшчэ зусім нядаўна незнаёмыя людзі, сёння – сябры. Дапамагаюць адзін аднаму і настрой узняць, і дэ-прэсію перажыць. Галоўнае, па іх меркаванні, што жыццё не страціла сэнс.

Дом со статусом "Забота"

За больш падрабязнай інфармацыяй па пытаннях функцыянавання аддзялення можна звяртацца па адрасе: г.п.Зэльва, вул. Савецкая, 14, ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва Зэльвен-скага раёна”, ці па тэлефонах: 2-46-45, 2-30-72, 2-20-99.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.