До встречи Нового года осталось совсем недолго, и уже пора подумать о традиционном для этого праздника атрибуте — новогодней елке.

Да сустрэчы Новага года за-сталося зусім нядоўга, і ўжо час падумаць аб традыцыйным для гэтага свята атрыбуце – навагодняй ёлцы.

Як заўсёды, купіць жывую лясную прыгажуню можна будзе ў лясніцтве. Па словах ляснічага Аляксея Галавача, ужо зараз пастаўляюцца ёлкі па заяўках арганізацый і дзіцячых устаноў. Рэалізацыя навагодніх дрэў для насельніцтва будзе весціся на тэрыторыі лясніцтва ў пятніцу 21 і суботу 22 снежня.  З 26  снежня гандаль ёлкамі будзе арганізаваны штодзённа.

Кошт лясных прыгажунь самага папулярнага памеру – да 1 м – бу-дзе  складаць 40 тыс. рублёў, ад 1 м да 2 м – 45 тыс. рублёў.

Сёлета плануецца рэалізаваць каля 300–400 навагодніх ёлак. Дарэчы, на продаж работнікі лясніцтва  нарыхтоўваюць дрэвы пры расчыстцы просек. Таму ўрон прыро-дзе не наносіцца.

Аднак, як паказвае практыка мінулых гадоў, высечка хвойных дрэў у гэты перыяд без парушэнняў не абыходзіцца. Таму варта нагадаць, што, у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь, за незаконнае знішчэнне дрэў на грамадзян можа быць накладзены штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь, на індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 20 да 200 базавых велічынь, на юрыдычных асоб – ад 50 да 300 базавых велічынь.

Акрамя таго, за кожнае ссечанае дрэва дыяметрам каля пня да 12 см вінаватыя будуць абавязаны  пакрыць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю, у памеры ад 0,1 да 0,2 базавай велічыні, у залежнасці ад месца здзяйснення парушэння, а таксама кошт самога дрэва пры немагчымасці яго канфіскацыі – адну базавую велічыню. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.