Детская библиотека объявляет конкурс

Канікулы – пара прыгод, гульняў і забаў. Між тым, гэта яшчэ і выдатная магчымасць для самаразвіцця дзяцей. Летам яны могуць атрымаць задавальненне і карысць ад знаёмства з кнігай. 


Каб у час адпачынку кожны дзень побач з дзецьмі быў цікавы твор, дзіцячая раённая бібліятэка запрашае маленькіх чытачоў і іх бацькоў больш актыўна наведваць установу. Акрамя гэтага можна прыняць удзел у традыцыйным конкурсе “Лета і кніга”, які сёлета праходзіць з 1 чэрвеня па 31 жніўня.
Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія на працягу летняга часу наведаюць бібліятэку не менш за 5 разоў і прачытаюць не менш за 15 кніг, а таксама прымуць самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні масавых мерапрыемстваў, што будуць ладзіцца ва ўстанове ў летні перыяд, стануць пераможцамі і атрымаюць узнагароды.

Марыя СІТКО, 
загадчык дзіцячай раённай бібліятэкі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.