Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянцін Семяняка павіншаваў зэльвенцаў з навагоднімі святамі

Паважаныя жыхары Зэльвеншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Новым годам і Калядамі!

Па добрай традыцыі мы сустракаем гэтыя цудоўныя святы ў коле сям’і і сяброў, падводзім вынікі, будуем планы.

Адыходзячы год быў надзвычай складаным, але я спадзяюся, што і ў ім былі дні, напоўненыя плёнам і дасягненнямі, яркімі момантамі і добрымі справамі. Упэўнены, што многія падзеі і ўрокі мінулага года абавязкова паслужаць падмуркам для новых здзяйсненняў і ў надыходзячым годзе будуць ажыццёўлены амбіцыёзныя планы, дасягнуты жаданыя мэты, а кожны новы дзень стане крокам на шляху да запаветнай мары.

Хай будучы год стане годам стварэння і яднання, прынясе дабрабыт і мір, адзначыцца з’яўленнем новых ідэй і поспехаў, а свята Нараджэння Хрыстова надасць сілы падарыць сваім блізкім і родным самае дарагое – цяпло, разуменне і каханне!

Сардэчна жадаю моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, асабістага шчасця і росквіту ўсім нам і нашай роднай Беларусі!

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены