Даследчык прыродных рэсурсаў краіны

Уладзімір Сцяцко – кандыдат геаграфічных навук, дацэнт кафедры глебазнаўства і геалогіі геаграфічнага факультэта БДУ імя Леніна. Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся 24 мая 1924 года ў в.Грабава Зэльвенскага раёна. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў 9 класаў. У чэрвені 1944 года Уладзімір Сцяцко быў прызваны на фронт. Ва-яваў ва Усходняй Прусіі, удзельнічаў у баях за вы-зваленне Літвы, у штурме горада Кёнігсберга і ўзяцці ваенна-марской базы на Балтыцы – Піллау. За мужнасць, праяўленую ў баях, узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, медалямі  «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Герма-ніяй», меў падзякі ад Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Пасля дэмабілізацыі Уладзімір Уладзіміравіч некаторы час працаваў настаўнікам пачатковых класаў Дзярэчынскай СШ. Работу спалучаў з вучобай у Ваўкавыскім педвучылі-шчы, затым перавёўся на стацыянарнае навучанне. Закончыў вучылішча з адзнакай. У 1947 годзе паступіў у БДУ на геаграфічны факультэт. Пачынаючы з другога курса кожнае лета ўдзельнічаў у экспедыцыях Інстытута балотнай гаспадаркі і Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, якія займаліся вывучэннем глеб і балотных масіваў тэрыторыі Беларускага Палесся з мэтай абгрунтавання Схемы асушэння і асваення балот і забалочаных зямель палескай нізіны. Пасля заканчэння геа-графічнага факультэта Уладзімір Сцяцко быў рэкамендаваны ў аспірантуру. Але ў сувязі са складаннем Схемы асушэння і асваення балот і забалочаных зямель як географ, які нядрэнна ведаў Палессе, быў запрошаны Інстытутам Белгіправодгаса (ад-дзел «Палессе») на працу. На пасадзе інжынера-вышукальніка ўдзельнічаў у экспедыцыях па вывучэнні глебавага пакрыцця Беларускага Палесся і іншых раёнаў рэспублікі. У 1953 годзе У.У.Сцяцко паступае і ў 1959-м паспяхова заканчвае аспірантуру пры кафедры геалогіі геолага-геаграфічнага факультэта БДУ. Яго пакідаюць працаваць спачатку асістэнтам, а затым старшым выкладчыкам. У сувязі з рэарганізацыяй у 1958 годзе факультэта Уладзімір Уладзіміравіч быў пераведзены ў інстытут геалагічных навук АН БССР, дзе працаваў галоўным інжынерам Лабараторыі геахімічных пра-блем. Кіраваў некалькімі комплекснымі экспедыцыямі па вывучэнні прыродных умоў і мінеральных рэсурсаў тэрыторыі Беларускага Палесся. Акрамя таго, ва ўніверсітэце кіраваў дыпломнымі работамі на геафаку, а таксама чытаў лекцыі ў Мінскім педінстытуце імя М. Горкага, кіраваў курсавымі работамі і вучэбнай практыкай студэнтаў. З аднаўленнем кафедры геалогіі зноў вярнуўся на кафедру глебазнаўства і геалогіі, дзе працаваў спачатку асістэнтам, затым старшым вы-кладчыкам, в. а. дацэнта. У 1971 годзе У. Сцяцко абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1976 года ён – дацэнт кафедры глеба-знаўства і геалогіі, намеснік дэкана завочнага факультэта БДУ. У навуковым плане інтарэсы Ула-дзіміра Уладзіміравіча Сцяцко звязаны з вывучэннем прыродных рэсурсаў тэрыторыі Беларускага Палесся, пытаннямі іх рацыянальнага выкарыстання і аховы. Актыўна ўдзельнічаў Уладзімір Уладзіміравіч і ў грамадскім жыцці. За сумленную працу неаднаразова ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі Мінвуза БССР і рэктара ўніверсітэта. У 1974 годзе быў удзельнікам X Між-народнага кангрэса глебазнаўцаў у г. Маскве. У кастрычніку – лістападзе 1979 года ў якасці турыста мінскай групы наведаў Японію. У 1982 годзе быў удзельнікам X Міжнароднага кангрэса сацыёлагаў у г. Мехіка. З’яўляўся членам Усесаюзнага таварыства «Веды», сапраўдным членам Геаграфічнага таварыства СССР і сапраўдным членам Усесаюзнага таварыства глебазнаўцаў.
Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Татьяна says

    Вот. очередной наш земляк прославился в Беларуси

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.