Да Полацка праз Воранаўшчыну. Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” у 24 раз крочыць па беларускіх гарадах і вёсках

Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” у 24 раз крочыць па беларускіх гарадах і вёсках.  Яе ўдзельнікі — духавенства, пісьменнікі, музыканты, артысты, навукоўцы, вядомыя культурныя і асветніцкія дзеячы — падарожнічаюць па краіне напярэдадні Дня пісьменства з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Каб асвяціць ім храмы, падзяліцца з землякамі, агарнуць яго светам і цеплынёй сэрцы людзей. Сёлета да непагаснай лампады духоўнасці ўпершыню далучылася Воранаўшчына.  Свой шлях экспедыцыя традыцыйна пачала з Мінска са Свята-Духава кафедральнага сабора,  а завяршыць у Полацку на свяце беларускага пісьменства. Паміж гэтымі гарадамі больш, чым тысяча кіламетраў. Іх паломнікі пераадолеюць за пяць дзён. Маршрут на гэты раз праходзіць праз Воранава, Астравец, Бягомль, Докшыцы, Лепель, Ушачы.  Першым прыпынкам экспедыцыі на нашай замлі стала Радунь. Сёння шматлікіх гасцей сустракалі з караваем прадстаўнікі мясцовай улады, духавенства, насельніцтва. Прывітанне, кароткі мітынг, малебен — і хрэсным ходам Непагасную Лампаду з Благадатным Агнём пранеслі да мясцовага храма — царквы Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Пасля ўрачыстага малебна на тэрыторыі святыні быў пасажаны Сад Малітвы.  Частка ўдзельнікаў экспедыцыі, падзяліўшыся на групы, правяла творчыя сустрэчы з мясцовымі жыхарамі, моладдзю, дзецьмі ў школах, бальніцах і ў сацыяльных установах.  Затым гасцей прывітала Воранава.  «ГП», «Воранаўская газета». Успомніць, як праходзіла свята беларускага пісьменства раней, можна з публікацый: У Шчучыне прайшоў Дзень беларускага пісьменства День белорусской письменности глазами библиотекаря Янины Шматко    
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.