Да акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” далучыліся зэльвенскія школьнікі

Сёння, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзесяць вучняў устаноў адукацыі пасёлка атрымалі свой першы важны ў жыцці дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Памочнік пракурора пракуратуры Зэльвенскага раёна Алеся Бародзіч нагадала прысутным у зале юнакам і дзяўчатам, што Канстытуцыя была прынята 15 сакавіка 1994 года, расказала аб значнасці дакумента: – Гэта трывалы фундамент дэмакратычнай дзяржавы. Асноўны Закон нашай краіны з’яўляецца гарантам міру, парадку, правоў і свабод грамадзян, якія неабходны для дастойнага жыцця і ўсебаковага развіцця асобы, адлюстроўваюць агульныя мэты і імкненні народа, аднолькава абараняюць правы ўсіх людзей. Грамадзянскі абавязак кожнага з нас – паважаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, кіравацца канстытуцыйнымі правамі і палажэннямі, ведаць свае правы і абавязкі, а таксама паважаць правы іншых людзей. Ва ўрачыстай абстаноўцы дзесяць лепшых школьнікаў атрымалі пашпарты з рук памочніка пракурора пракуратуры Зэльвенскага раёна Алесі Бародзіч, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіны Раманчук і старшыні раённага савета ветэранаў Віктара Васіліцкага. Яны павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з такой знакавай падзеяй у іх жыцці, пажадалі далейшых поспехаў і здзяйснення мар. У падарунак ад БРСМ – Канстытуцыя і маляўнічае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Атрымаць пашпарт сёння – для вучня СШ №3 Максіма Шлыка вельмі знакавая і хвалюючая падзея. Такі гонар школьнік заслужыў дзякуючы свайму старанню ў вучобе. Трапіць у лік шчасліўчыкаў давялося і Дар’і Куршук з гімназіі №1. Для дзяўчынкі ўручэнне пашпарту азначае пачатак новага жыццёвага этапу, даросласці і самастойнасці. – З гэтага часу пашырылася не толькі кола маіх праў, але і абавязкаў, – дапаўняе гімназістка Надзея Шматко. – Быць грамадзянінам – значыць несці вялікую адказнасць як перад грамадствам, так і перад самім сабой. Святочны канцэрт для школьнікаў падрыхтавалі работнікі культуры. Гэты вясновы дзень захаваецца ў памяці вучняў надоўга. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно
3 комментариев
  1. Светлана Ивановна says

    Сегодня моя дочка получила паспорт. Это событие для него было долгожданным, а поэтому особенно значимое. Торжественности такому событию придал праздничный концерт

  2. Марина says

    для ребят запоминающееся событие

  3. ДИ says

    помню этот момент, когда я получила паспорт…так этого ждала… чувствуешь себя таким уже взрослым)

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.