Цуды зямлі каралінскай адкрываюць падлеткі-краяведы ў лагеры працы і адпачынку

Добра адпачыць летам і пры гэтым зарабіць грошай марыць большасць падлеткаў. Менавіта для такіх дзяцей чацвёрты год запар на базе Каралінскай сярэдняй школы дзейнічае лагер працы і адпачынку “Краяведы”. У бягучым годзе 6 школьнікаў 8-9 класаў працуюць у складзе рамонтнай брыгады па падрыхтоўцы ўстановы адукацыі да новага навучальнага года, займаюцца добра-ўпарадкаваннем і азеляненнем прышкольнай тэрыторыі. А яшчэ ўдзельнічаюць у насычанай культурнай і спартыўнай праграме. У аснову змены лёг творча-гульнявы праект “Канікулы-тур”. Кожны дзень тэматычны і будуецца на аснове цікавых і карысных спраў. Так, хлопчыкам і дзяўчынкам прапаноўваюцца розныя мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця: “Хвілінкі здароўя”, конкурс лістовак “Я супраць! А ты?”, віктарына “Беражы здароўе з маладосці”, спаборніцтвы “Ад старту да фінішу” і інш. Развіць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці школьнікаў дазволілі шматлікія конкурсы. Так, дзеці ахвотна далучыліся да конкурсу плакатаў “Зрабі свет прыгожым”, конкурсу букетаў “Упрыгожым Беларусь кветкамі”, складання генеалагічнага дрэва сваёй сям’і. З мэтай патрыятычнага выхавання вучні прымуць удзел у экалагічным паходзе “Сем цудаў зямлі Каралінскай”, дзе наведаюць помнікі прыроды і гісторыі, размешчаныя на тэрыторыі Каралінскага сельсавета, адправяцца на экскурсіі ў Кашалёўскі дом фальклору. Школьнікі правядуць традыцыйныя акцыі “Помнікі” (па навядзенні парадку каля помнікаў у аг. Каралін і в. Горна), “Ветэран жыве побач” (па аказанні дапамогі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аркадзію Емяльянавічу Жывулька). У рамках Года малой радзімы і святкавання 760-годдзя Зэльвы для выхаванцаў лагера прайдуць тэматычныя дні Зэльвеншчыны, прэзентацыя “Знакамітыя людзі Зэльвеншчыны”, конкурс экскурсаводаў “Мая малая радзіма”, гасцёўня “Беларусь – мая старонка” і інш. Завяршыцца змена святочным мерапрыемствам “Працай слаўны чалавек”, на якім падлеткі атрымаюць свае першыя працоўныя кніжкі.
Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. Ирина says

    Отличная возможность — отдохнуть и заработать денег на школьные принадлежности.

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.