Cтыль одежды? Только деловой

Cтыль одежды? Только деловой

Вучні гімназіі №1 дэманструюць не толькі высокі ўзровень ведаў, але і прытрымліваюцца дзелавога стылю адзення, які згодна з патрабаваннямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца абавязковым. 

Cтыль одежды? Только деловой

Стымуляваць падлеткаў апранацца ў строгія касцюмы, каб падтрымаць прэстыж сваёй установы адукацыі, – мэта акцыі “Наш клас – самы дзелавы”. У час яе вызначаліся гімназісты, якія лепш за ўсіх прытрымліваюцца вызначанага колеру і фасону адзення. У выніку самымі “дзелавымі” аказаліся вучні 5 (класны кіраўнік Галіна Баль), 8 “В” (Святлана Семяняка) і 9 “А” класаў (Маргарыта Урбановіч). Ім у якасці падарунка былі ўручаны салодкія ласункі – марожанае. Спонсарам акцыі выступіла фірма “Марозпрадукт”.

– Правільна апрануты школьнік лепш настроены на працэс атрымання і засваення ведаў, – лічыць дырэктар гімназіі Наталля Булак. –  Дзелавы стыль садзейнічае стварэнню атмасферы, неабходнай для заняткаў, не адцягвае ўвагу дзяцей на абмеркаванне касцюмаў і не дае падстаў сапернічаць у знешнім выгля-дзе. Да таго ж, фарміруе ў вучняў густ да адзення, які 

ў будучым ім спатрэбіцца ў жыцці.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.