Цікава і захапляльна. Тыдзень роднай мовы прайшоў у дзіцячым садзе в. Ялуцавічы

Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаў’я, яна цёплая, як матуліна пяшчота. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі , як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў.


У нашай дашкольнай установе дню роднай мовы, які 21 лютага адзначаюць ва ўсім свеце, прысвяцілі не дзень, а цэлы тыдзень. Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны наступным мэтам: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную
актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць пачуццё гонару за родную мову і паважлівыя адносіны да роднай мовы. 

Цэлы тыдзень выхавальнікамі праводзіліся разнастайныя мерапрыемствы. Дзень беларускіх народных гульняў, дзень падарожжа па беларускіх народных казках. Конкурс чытачоў “Гучы, родная мова!” і конкурс малюнкаў “беларускія краявіды” да твораў беларускіх пісьменнікаў і казак. Тыдзень прайшоў цікава і захапляльна.    

Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу ўсяго тыдня. Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы – беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.

Загадчык ДУА “Дзіцячы сад в.Ялуцавічы”
Данута Заяц

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены