Чтобы не потерять духовные приобретения культуры

Па ініцыятыве Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі 2012 год у нашай краіне аб’яўлены Годам кнігі. Гэта вялікая адказнасць для ўсіх, хто працуе на ніве стварэння кнігі і кнігавыдання.

 

Чтобы не потерять духовные приобретения культуры

 

Савет Міністраў зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года кнігі, у рамках якога прадугледжана і распрацавана сістэма мер на 2012–2015 гады, накіраваная на далучэнне дзяцей і моладзі да чытання, развіццё сямейнага чытання, правядзенне сацыяльных даследаванняў на тэму “Чытаючая Беларусь”. Дакумент прадугледжвае правядзенне нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”, літаратурных чытанняў, дыспутаў, “круглых сталоў”, рэкламна-прапагандысцкіх, прафесійных і культурных мерапрыемстваў, а таксама мерапрыемстваў да святкавання 130- годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа, арганізацыю і правя-дзенне тэматычных кніжных выстаў, святкаванне 80-годдзя стварэння Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Акрамя гэтага, запланавана рэспубліканская акцыя “Беларускую кнігу– у рэгіёны”, якая прадугледжвае правя-дзенне ў малых гарадах краіны тэматычных мерапрыемстваў, прысваенне імён вядомых беларускіх пісьменнікаў бібліятэкам, школам, вуліцам, у тым ліку на іх малой радзіме.
Год кнігі – гэта не толькі мерапрыемствы, конкурсы, акцыі, фэсты, святы… Год кнігі – стварэнне і ўмацаванне нарматыўна-прававой базы функцыянавання і развіцця нацыянальнай галіны кнігавыдання. Падрыхтаваны да першага чытання праект Закона аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь. Паводле вынікаў 2011 года на кожнага жыхара нашай краіны прыпадае амаль чатыры кнігі, 11 тысяч найменняў кніг, нацыянальнае кнігавыданне прадстаўлена больш чым 600 выдавецтвамі.
З дзяржаўнага бюджэту штогод падтрымліваецца 120–130 кніг, і кожная з іх – з’ява ў нацыянальным кнігавыданні. Кнігі, якія выдаюцца ў выдавецтвах “Мастацкая літаратура”,“Літаратура і мастацтва”, “Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі”, не толькі годна прадстаўляюць нашу краіну на прэстыжных міжнародных кніжных конкурсах, але і адкрываюць Беларусь свету як высокадухоўную краіну.
цэнтральная раённая бібліятэка актыўна ўключылася ў мерапрыемствы, звязаныя з Годам кнігі. Бібліятэкары на абанеменце вылучылі мастацкую літаратуру беларускіх выдавецтваў апошніх гадоў выдання на асобных паліцах “Апавяданне па-беларуску”, “Гістарычны раман” і інш.
За апошнія гады ў бібліятэку паступала шмат серыйных выданняў, прадстаўляючых лепшую беларускую кнігу, такіх як “Беларускі кнігазбор”, “Беларуская проза ХХ ст.”, “Беларуская паэзія ХХ ст.”, “Беларуская проза ХХІ ст.”, “Лімаўскі фальварак”, “Залатое пяро”. Усе гэтыя выданні зацікавяць чытачоў.
Асаблівую ўвагу звярнулі бібліятэкары на беларускія кнігі-юбіляры 2012 года, сярод якіх творы У.Караткевіча, В.Быкава, Я.Коласа, Я.Купалы, М.Танка і інш. Яны занялі пачэснае месца сярод беларускага фонду.
На стэлажы “Літаратурны каляндар” для наведвальнікаў размешчана інфармацыя аб пісьменніках-юбілярах, якая абнаўляецца штомесячна. З паступаючымі навінкамі літаратуры можна па-знаёміцца на стэлажы “Знаёмцеся. Новыя кнігі”.
Лепшыя выданні вядучых беларускіх выдавецтваў прадстаўлены ў чытальнай зале. У дапамогу студэнтам і абітурыентам – багаты асартымент вучэбнай, метадычнай і навуковай літаратуры, слоўнікі і энцыклапедыі.
Каб наблізіць кнігу да карыстальніка, раскрыць яе духоўныя каштоўнасці, бібліятэкары запланавалі на год шмат мерапрыемстваў. Пастараемся прыгадаць усё тое лепшае, што маем, каб у час новых інфармацыйных тэхналогій не страціць духоўныя набыткі нашай культуры. Запрашаем зэльвенцаў часцей наведваць бібліятэку, прымаць удзел у маючых адбыцца мерапрыемствах. Чытайце кнігі!


Валянціна МАСЮК,
 загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі.  
 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.