Что посеешь, то и пожнешь

Что посеешь, то и пожнешь

За час веснавых палявых работ журналістам “Працы” давялося пабываць у розных гаспадарках раёна. На гэты раз мы завіталі ў СГФ “Славацічы”. Дарэчы, гэта гаспадарка па тэмпах сяўбы яравых культур займае чацвёртае месца ў раёне.

Что посеешь, то и пожнешь

Першае, што кінулася ў вочы: на  цэнтральным  машынным двары філіяла развіваўся чырвоны флаг, узняты ў гонар перадавікоў веснавых палявых работ. Побач на шыльдзе было напісана прозвішча Міхаіла Камарова, які вызначыўся на сяўбе кукурузы – на яго рахунку 378 гектараў засеяных пло-шчаў “каралевай палёў”. Флаг у гонар лепшых механізатараў кожную раніцу ўзнімае старшыня прафкама Аксана Астапчык. “Як паказала практыка,– гаворыць яна,– такая мера маральна стымулюе чалавека на больш прадукцыйную працу”.

Галоўны аграном СГФ “Славацічы” Мікалай Лучко расказаў аб ходзе сяўбы:

– На сённяшні дзень зерневыя каласавыя і зернебабовыя культуры пасеяны поўнасцю на плошчы 1205 гектараў. Вядзецца сяўба кукурузы на зялёную масу, уносяцца мінеральныя і арганічныя ўгнаенні. Своечасова, з дапамогай сучаснага самаходнага апырсквальніка «Раса» вадзіцель Міхаіл Манцэвіч правёў падкормку азімых зерневых і рапсу на плошчы 698 гектараў. Зараз гэтыя культуры падкормлівае другі раз. Выканана і хімпраполка азімых зерневых на плошчы 160 гектараў. Днём і ноччу вядзецца ворыва і перадпасяўная апрацоўка глебы, што дазваляе хутка весці сяўбу яравых. 

Что посеешь, то и пожнешь

 

У тым, што большасць зерневых і зернебабовых культур была пасеяна ў аптымальны тэрмін і на належным агратэхнічным узроўні, заслуга вопытнага механізатара-сейбіта Сяргея Гялежы. У яго ўмелых і руплівых руках магутны “Беларус-3022” з пасяўным агрэгатам АПП-6 працаваў без пра-стояў, што дазваляла яму штодзённа засяваць па 40 – 50 гектараў. 

На адным з палёў мы спыніліся каля трактара “Джон-Дзір”, на якім адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі Васілій Кароза займаўся ворывам глебы. Некалькі дзён назад ён сеяў зерневыя культуры камбінаваным пасяўным агрэгатам “Гаспарда”. На другім участку ворывам глебы на энерганасычаным трактары “Беларус-3022” займаўся таксама перадавік гаспадаркі Аляксандр Шчурко. Зусім нядаўна ён атрымаў новую тэхніку і зараз з задавальненнем яе “абкатвае”. На падрыхтоўцы глебы старанна працуе і меха-нізатар Валерый Архіпчык. 

Вялікую дапамогу сельгасфіліялу ў правядзенні пасяўной аказвае ўнітарнае прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”, якое выдзяляе тэхніку і прадастаўляе механізатараў з дарожных упраўленняў.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.