Чьих рук дело?

Пытанне навядзення чысціні і парадку ў г.п.Зэльва і сельскіх населеных пунктах пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ўсіх зацікаўленых службаў. Праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на тое, каб зэльвенцы жылі, працавалі і адпачывалі ў чыстым і прыбраным населеным пункце.

 

Чьих рук дело?

 

 Так, напрыклад, для зручнасці жыхароў у жылых кварталах шматпавярховых дамоў устаноўлены кантэйнеры для раздзельнага збору шкла, пластыку, паперы. Згодна з графікам для адвозу адыходаў, РУП ЖКГ вызначана спецыяльная машына. Аднак па-ранейшаму некаторыя грамадзяне не могуць знайсці час, каб дачакацца яе прыезду, і пакідаюць пакеты са смеццем каля кантэйнераў. Смецце разносіцца ветрам або яго расцягваюць каты і сабакі. Такі малюнак назіраецца з дня ў дзень.
Яшчэ раз нагадваем, што ў выпадку выяўлення асоб, якія пакідаюць пакеты з харчовымі і бытавымі адыходамі каля ці наверсе кантэйнераў з надпісам “Шкло”, “Пластык”, “Папера”, згодна з санітарна-гігіенічнымі нормамі і правіламі, да віноўных будуць прымяняцца меры адмі-ністрацыйнага ўздзеяння – штраф ад 2 да 30 базавых велічынь.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.