Чернобыль: прошло 26 лет

Чарнобыльская катастрофа –  адна з самых вялікіх не толькі ў гісторыі нашага народа, але і ўсяго чалавецтва. Глыбокім болем адгукаецца яна ў нашых сэрцах. Асноўны цяжар атамнага ўдару прыняла на сябе беларуская зямля і яе жыхары. Сёння ўсе мы – заложнікі Чарнобыля. Мінула 26 гадоў пасля той красавіцкай ночы, але наступствы трагедыі не даюць аб сабе забыць.

 

  Чернобыль: прошло 26 лет

 

У памяць аб самаадданасці і гераізме выратавальнікаў-пажарных і тых, хто прыняў на сябе полымя і смертаноснае дыханне рэактара, каб патушыць агонь Чарнобыля, у раённым Доме культуры прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Чарнобыль-ская трагедыя”, падрыхтаваная сама-дзейнымі артыстамі і вучнямі 10 “А” класа сярэдняй школы №2 г.п.Зэльва.
…Вясна 1986 года. Свяціла сонца, зелянела трава, дзе-нідзе на дрэвах з’яўляліся першыя лісточкі. Не ведалі людзі, што кожны крок, кожнае дыханне і глыток атручанага паветра нясе бяду…
Загінуў ні адзін чалавек, загінулі цэлыя вёскі, у якіх яшчэ ранкам чуліся дзіцячыя галасы, загінула прырода. Зараз цяжка назваць віноўнікаў трагедыі. Але мы павінны захоўваць памяць аб сапраўдных героях, якія пахаваны ў горадзе мёртвых, адразу за вёскай Міціна. Іх подзвіг прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.
Праз усе вершы і песні прайшла думка, што Чарнобыль – гэта безнадзейны сум у вачах людзей, назаўсёды пакінуўшых родныя мясціны, хворыя дзеці і за-бруджаная экалогія. Што нават праз гады і стагоддзі нас не пакіне боль і памяць пра той дзень і год, які прынёс вялікую трагедыю нашай планеце.
Падрабязную інфармацыю і новыя цікавыя звесткі аб чарнобыльскай трагедыі школьнікі маглі атрымаць з прадстаўленых на выставе кніг “Чарнобыль–след чорнага ветру”, размешчанай у актавай зале (на здымку).  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.