Центр рассмотрит любую заявку

Центр рассмотрит любую заявку

У час наведвання гаспадарак раёна і размовы з многімі працаўнікамі сельскагаспадарчай вытворчасці неаднаразова даво-дзілася чуць, што пуцёўку ў прафесійнае жыццё ім даў вучэбна-курсавы камбінат. Колькі за 25 гадоў свайго самастойнага існавання цяпер ужо дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі дарослых “Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Зэльвенскага райвыканкама” падрыхтавала кадраў для сельскай гаспадаркі раёна – сказаць цяжка. Безумоўна, гэта лічба складаецца з дзясяткаў тысяч. Чым сёння жыве ўстанова, расказвае яе дырэктар Васілій Качук.

–Назва нашай установы дадатковай адукацыі дарослых за перыяд існавання змянялася некалькі разоў, але галоўная мэта заставалася пастаяннай: падрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў рабочых прафесій аграпрамысловага комплексу раёна. Толькі ў мінулым годзе спецыялісты нашага Цэнтра і выкладчыкі, якіх мы прыцягваем да правядзення заняткаў на ўмовах пагадзіннай аплаты, абучылі 480 чалавек, 240 з якіх па рабочых прафесіях сельскагаспадарчай накіраванасці. Сярод іх трактарысты-машыністы катэгорый “А”, “В”, “Д” і “F”, механізатары па вывучэнні новай тэхнікі, аператары машыннага даення, машыністы збожжасушыльных комплексаў.
–Наколькі актыўна адукацыйнымі паслугамі Цэнтра карыстаецца моладзь раёна?
–У нас вучацца людзі рознага ўзросту, у тым ліку і прадстаўнікі маладога пакалення. Каб іх было больш, падтрым-ліваем цесную сувязь з установамі адукацыі раёна. З дапамогай адміністрацыі школ працуем з кожным юнаком ці дзяўчынай, якія не плануюць паступаць ў сярэднія спецыяльныя ці вышэйшыя навучальныя ўстановы, пераконваем іх атрымаць запатрабаваную прафесію ў нашым Цэнтры. Падобнай магчымасцю ў мінулым годзе скарысталіся 29 маладых жыхароў Зэльвеншчыны, якія атрымалі пасведчанне трактарыста-машыніста катэгорыі “А” ці дадалі да яе больш высокія катэгорыі. Тэрмін навучання або перападрыхтоўкі па дадзенай спецыяльнасці складае чатыры з паловай месяцы.
–Але і ў гэты час дабірацца ў райцэнтр з гаспадарак даволі складана…
–Акрамя заняткаў на базе нашай установы пастаянна практыкуюцца вучэбныя курсы на месцах, калі ў гаспадаркі выяз-джаюць выкладчыкі Цэнтра і непасрэдна на мехдварах, як кажуць, без адрыву ад вытворчасці, арганізоўваюць навучальны працэс. Падобным чынам летась павысілі сваю кваліфікацыю 59 механізатараў з усіх гаспадарак раёна. Над павышэннем прафесійнага ўзроўню механізатарскіх кадраў таксама час ад часу працуюць і прадстаўнікі іншых арганізацый. Напрыклад, у мінулым годзе ў Цэнтры прадстаўнікі Шчучынскага рамонтнага завода і аб’яднання “Лідааграпраммаш” звярталі ўвагу навучэнцаў на асаблівасці эксплуатацыі сучасных збожжаўборачных камбайнаў вытворчасці аб’яднанняў “Гомсельмаш” і “Лідааграпраммаш”, энерганасычаных трактараў “Беларус” розных мадыфікацый. Такія курсы прайшлі 81 чалавек.
–Па якой схеме адбываецца працэс перападрыхтоўкі або павышэння кваліфікацыі аператараў машыннага даення?
–Летась прайшлі перападрыхтоўку 48 чалавек з СВК “Караліно”, “Бародзічы”, “Сынкавічы”, СГФ “Дабраселецкі” і “Славацічы”. Курс складаўся з тэарэтычных і практычных заняткаў непасрэдна на малочнатаварных фермах. Выкарыстоўваючы розныя метады і формы навучання, у тым ліку і відэастужкі, выкладчыкі Цэнтра больш падрабязна спыняліся на пытаннях аховы працы, арганізацыі і захавання тэхналогіі даення кароў, асновах заагігіены і ветпрафілактыкі.
–Вы працуеце ў цесным узаемадзеянні з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў. Наколькі эфектыўна яно на практыцы?
–Спецыялісты Цэнтра імкнуцца будаваць свае адносіны з кіраўніцтвам гаспадарак на аснове ўзаемаразумення і ўзаемапавагі. Інакш і быць не можа, бо і яны, і мы вырашаем адну і тую ж задачу: забяспечыць сельгасвытворчасць граматнымі кадрамі механізатараў і даярак. А што іх не хапае – ні для каго не з’яўляецца сакрэтам.
–Рабочыя яшчэ якіх спецыяльнасцяў праходзілі навучанне ў Цэнтры?
–У сценах нашай установы 1 чалавек атрымаў пасведчанне токара, 2 – рам-шчыка, 5 – электрагазазваршчыка, 6 – станочніка дрэваапрацоўчых станкоў, 61 – манціроўшчыка шын і шынамантажных муфт, 89 – машыніста збожжасушыльных комплексаў, працуючых на цвёрдым і вадкім паліве. 50 вадзіцеляў аўтамабіляў павысілі свае веды па пытаннях аховы працы і тэхнікі бяспекі.
–Ці плануецца ў гэтым годзе рыхтаваць рабочых па новых спецыяльнасцях?
–Работнікі Цэнтра разгледзяць любую заяўку любога прадпрыемства або арганізацыі, якія маюць патрэбу ў тых ці іншых кадрах. Пры неабходнасці мы можам значна пашырыць спіс спецыяльнасцяў, авалодаць якімі запрашаем усіх жадаючых.
–Хто ацэньвае ўзровень ведаў і навыкаў людзей, якіх выпускае Цэнтр?
–Перш за ўсё, кіраўнікі прад-прыемстваў і арганізацый, дзе нашы выпускнікі працуюць ці куды збіраюцца працаўладкоўвацца. Па-другое, наша ўстанова раз у пяць гадоў праходзіць пераатэстацыю. Апошняя была ў 2011 годзе. Наш Цэнтр пастаянна паспяхова пацвярджае дзяржаўную акрэдытацыю. Вынікова працуюць спецыялісты – галоўны бухгалтар Зінаіда Бараннік, метадыст першай катэгорыі Кацярына Сцяцко, майстар другой катэгорыі Уладзімір Бартош і майстар вытворчага навучання Валянцін Пекарэц. Яны падтрымліваюць і развіваюць традыцыі, якія склаліся за гады працы былых работнікаў Цэнтра: з дня яго заснавання 19 гадоў працаваў дырэктарам Валерый Храпуноў, старшым майстрам – Алег Фляроў. Значны ўклад ва ўмацаванне фінансавай дысцыпліны ўнесла былы галоўны бухгалтар Аляксандра Смурага. Яны знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але пра іх мы памятаем. Паспяхова працуюць на іншых месцах былыя старшыя майстры – начальнік абласной інспекцыі Дзяржтэхнагляду Міхаіл Карняйчук, намеснік начальніка цэха газавай гаспадаркі Аляксандр Пашкоўскі і механік па рамонце транспарту ўчастка РВЭС Уладзімір Хломка.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.