Цена хлеба

Цена хлеба

Убачыўшы, як галоўны аграном СГФ “Дабраселецкі” Мікалай Захарка беражліва рукамі падымае з зямлі палеглыя каласы, падумалася: чалавек, які вырас на зямлі, з маленства на ёй працаваў, добра ведае цану кожнаму каласку. Каб гэты каласок быў важкім, затрачаны вялікія рэсурсы, прычым не толькі матэрыяльныя, але і людскія. 

Пастараліся ў гаспадарцы сёлета. Па словах Мікалая Анатольевіча, азімая пшаніца на круг на асобных палях дае да 60 цэнтнераў, авёс – звыш 40. Такой ураджайнасці спрыялі многія фактары: падбор якаснага насення, выбар папярэднікаў у палях сева-звароту, захоўванне тэхналогіі вырошчвання культур, своечасовая апрацоўка іх ад пустазелля і шкоднікаў, дастатковая колькасць угнаенняў і мікраэлементаў. На ўсіх гэтых работах працавалі адданыя зямлі людзі, якія добра ведаюць сваю справу.

Каб максімальна захаваць вырашчанае, у гаспадарцы найперш убі-раюць палегліцу. “Калі прамарудзім, страцім значную частку ўраджайнасці,”– гаворыць Мікалай Захарка. 

Цена хлеба

На жніве заняты 9 камбайнавых экіпажаў. Лідзіруе Іван Мазоль, які на ўборцы працуе ўжо 21 сезон, у тым ліку трэці – на камбайне “КЗС-1218”. Сёлета памочнікам у яго сын Дзяніс. Амаль “наступаюць на пяткі” перадавікам экіпажы ў складзе Івана Захаркі і Аляксандра Бяляўскага, Аляксандра Пашкоўскага і Анатолія Хвата. 

Адвозяць збожжа 8 транспартных адзінак. Добрасумленна працуюць усе вадзіцелі, але лепшых вынікаў на аўтамабілях “ГАЗ-53Б”  дабіваюцца Міхаіл Рында і Віктар Міхальчык. Увесь намалот праз аўтама-більныя вагі паступае на збожжасушыльны ком-плекс “КЗСВ-30”. Гэту справу выконвае Наталля Мусіна. Яна даўно знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але дакладнаму вядзенню дакументацыі ў яе можна павучыцца многім маладым. 

На сушылцы старанна працуюць Віктар Гоздзік, Яўгеній Кудзеля і Ула-дзімір Захарка. Бесперабойную работу ўсіх збожжаскладоў забяспечвае малады, але вельмі адказны машыніст пагрузчыка Аляксандр Мазоль. Машыніст “Амкадора” Віктар Міхальчык раніцай і вечарам заняты на па-грузцы кармоў на малочнатаварным комплексе, а днём дапамагае Аляксандру.

Ачышчанае і прасушанае збожжа адразу паступае на цэнтральны  склад, якім загадвае Лідзія Маўчун. Тут заўсёды чысціня і парадак. Так жа, як і на складзе в.Бязводнае, дзе працуе Таццяна Лухтан. Яна разам з мужам Міхаілам старанна займаюцца падрыхтоўкай насеннага матэрыялу і піваварнага ячменю, план продажу якога (250 т) ужо выкананы.

Адразу пасля жніва ўбіраецца з палёў салома. Механізатар Мікалай Міхута сёлета атрымаў новы прэс-падборшчык, і цяпер разам з Пятром Гоздзікам збі-ваюць валкі ў рулоны, сціртаваннем якіх на пагрузчыку “Амкадор” са спецыяльным прыстасаваннем займаецца Часлаў Бяляўскі. Яны ўжо ачысцілі ад саломы амаль палову абмалочаных палёў. 

Цена хлеба

Адначасова вядуцца і іншыя сельскагаспадарчыя палявыя работы. На ўнясенні мінеральных тукаў пад сяўбу азімага рапсу і зерневых працуе Іван Захарка. Івану Іосіфавічу ўжо 76 гадоў, але кожны ўборачны сезон ён дапамагае гаспадарцы. Ворывам глебы на трактары “Джон Дзір” займаецца Іван Лухтан. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.