Будучым пакаленням важна перадаць памяць аб мінулым у кнігах: ролю гістарычнай літаратуры абмеркавалі падчас “Кніжных сустрэч у Мірскім замку”

Круглы стол на тэму “Гістарычная кніга ў сучасным грамадстве”, што прайшоў падчас свята “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”, арганічна ўпісаўся ў агульную тэму свята, на якім найбольшая ўвага надавалася менавіта гістарычнай літаратуры. Аб’яднаў круглы стол пісьменнікаў, даследчыкаў літаратуры, прадстаўнікоў улады, выдаўцоў, кнігараспаўсюджвальнікаў, бібліятэкараў, грамадскіх дзеячаў. Удзел у ім прынялі міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, яго намеснік Ігар Бузоўскі, гісторык, прафесар, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк, вядомы вучоны-філолаг Іван Саверчанка, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, пісьменнікі Людміла Рублеўская, Валерый Казакоў ды многія іншыя. 

Як адзначылі прысутныя, сёння, калі гісторыя часам фальсіфікуецца, вельмі важна быць аб’ектыўнымі. І менавіта кнігі павінны стаць той крыніцай ведаў аб нашым мінулым, якія мы перададзім будучым пакаленням. Важна рабіць гэта з дапамогай сродкаў і мовы, зразумелых і цікавых сучаснаму чалавеку.

кн¦жныя-сустрэчы-м¦рск¦-замак-книжный-фестиваль-мир-мирский-замок-кореличи-карлюкевич-27.jpg

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч перш падзякаваў усім прысутным і адзначыў, што толькі разам, намаганнямі розных структур гістарычная кніга будзе жыць і квітнець. Супольная праца дасць магчымасць смелым ініцыятывам рэалізавацца, выдавецтвам і літаратарам наладзіць стасункі з аўдыторыяй, а добрым і мудрым кнігам заняць годную нішу на айчынным і сусветным рынках. А такія сустрэчы, як свята ў Мірскім замку, могуць стаць штуршком для стварэння новых цікавых гістарычных выданняў. Будуць падтрыманы і ініцыятывы новых фарматаў свят, якія папулярызуюць беларускую кнігу і чытанне.

кн¦жныя-сустрэчы-м¦рск¦-замак-книжный-фестиваль-мир-мирский-замок-кореличи-карлюкевич-25.jpg

Да прыкладу, Ігар Марзалюк прапанаваў серыю “100 асоб беларускай гісторыі” — пра людзей, якія стваралі нашу гісторыю ад яе пачатку да сённяшніх дзён. Яшчэ адзін праект, які можа быць кніжным, звязаны з вобразам Беларусі ў культуры свету. Гэта мусіць быць погляд на Беларусь прадстаўнікоў іншых краін, якія займаюцца вывучэннем нашай культуры, гісторыі і спадчыны.

Дарэчы, такія выданні ўжо ёсць. Да прыкладу, падчас свята ў Міры сваю кнігу “Исторические прогулки с Франциском Скориной” прэзентавала журналіст і публіцыст Інэса Плескачэўская. Выданне якраз прапануе погляд на асобу і дзейнасць беларускага першадрукара еўрапескіх вучоных.

Вядомая беларуская пісьменніца, аўтар захапляльных гістарычных фэнтэзійных раманаў для падлеткаў Людміла Рублеўская звярнулася яшчэ да аднаго аспекту: каб падтрымаць інтарэс да нашай гісторыі, варта не толькі выдаваць кнігі, але і здымаць па іх фільмы, мультфільмы. Дарэчы, і гэта ўжо робіцца: “Беларусьфільм” здымае стужку па рамане пісьменніцы “Авантуры Пранціша Вырвіча”. Часткова здымкі праходзілі і ў Мірскім замку. Плануецца, што пабачыць стужку можна будзе напачатку будучага года.

IMG_5603.JPG

Круглы стол стаў месцам абмеркавання вельмі надзённага пытання. У кантэксце захавання гісторыі і ролі кніг удзельнікі ўздымалі самыя розныя пытанні: кніжныя праекты, мультымедыйныя, выкарыстанне сучасных тэхналогій, праца экскурсаводаў. Дарэчы, вельмі актуальных. Асабліва, калі ўлічваць, што інтарэс да гістарычнай літаратуры і ўвогуле нашай гісторыі сёння ёсць. Гэта могуць пацвердзіць і кнігараспаўсюджвальнікі, і бібліятэкары.

«Гродзенская праўда»

Вам может быть интересно

Комментарии отключены