Будет газ и на Заречной

Будет газ и на Заречной

З кожным годам на Зэльвеншчыне з’яўляецца ўсё больш сельскіх населеных пунктаў, жыхары якіх карыстаюцца прыродным газам. У мінулым годзе пабудаваны новы газаправод Зэльва – Дзярэчын працягласцю 16 кіламетраў. Дзякуючы яму блакітнае паліва ў бліжэйшыя гады паступіць у дамы дзярэчынцаў, а таксама сацыяльныя і вытворчыя аб’екты. Падключэнне да прыроднага газу азначае i вырашэнне многiх сацыяльных праблем. 

 У пачатку лютага пачалася пра-кладка газаправода і падвод да жылых дамоў па вуліцах Савецкай і Зарэчнай у аграгарадку Бародзічы. Работы выконвае вытворчае падраздзяленне ТАА “Сельбудгаз” г.Слоніма.
Ужо пракладзена больш за 1000 метраў газаправода. Траса даволі складаная. Яна праходзіць праз прысядзібныя ўчасткі, на некаторых з іх знаходзяцца гаспадарчыя пабудовы. Усяго па гэтых вуліцах бу-дзе пракладзена некалькі газаправодных ветак агульнай працягласцю 9 кіламетраў. Работы плануецца завяршыць у чэрвені. Затым пасля правядзення выпрабаванняў блакітнае паліва паступіць у дамы 90 бародзіцкіх жыхароў.
Як паведаміў намеснік дырэктара ТАА “Сельбудгаз” Віктар Снапко, у бліжэйшы час распачнуцца работы па пракладцы вулічнага газаправода працягласцю 3 кіламетры ў аграгарадку Караліно. Ад яго будзе зроблена 70 падводаў да жылых дамоў. Пасля ўстаноўкі шафа-размеркавальнага пункта будзе пра-кладзена 350 метраў газаправода і ў вёску Горна.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.