Бородичские школьники побывали в резиденции Деда Мороза

3396

Казка пачалася 30 снежня акурат у 8 гадзін, калі ад будынка Бародзіцкага дз/с-ПШ ад’ехаў аўтобус з навучэнцамі ўстановы, які трымаў шлях у Белавежскую пушчу.
Незабыўныя ўражанні пакінула ў дзяцей экскурсія ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза. Каля ўваходу на тэрыторыю рэзідэнцыі нас сустрэлі драўляныя рыцары – Дуб-Дубовіч і Вяз-Вязовіч. Раней гэта былі велізарныя дрэвы, якія раслі ў пушчы.
Першы прыпынак у рэзідэнцыі, канешне, палац Дзеда Мароза. Сапраўдная казка! Разам са сваёй
унучкай Снягуркай Дзед Мароз павіншаваў экскурсантаў і пажадаў, каб усе дзіцячыя мары абавязкова здзейсніліся.
Усюды нас сустракалі памочнікі Дзеда Мароза і пра ўсё распавядалі. Наш шлях ляжаў да чароўнага млына, дзе кожны мог загадаць самае патаемнае жаданне. Наступны прыпынак – паляна Дванаццаці месяцаў. Тут мы маглі падысці да свайго месяца, пагутарыць з ім, зарадзіцца энергіяй, папрасіць дапамогі ў вучобе.
Велізарная ўпрыгожаная ёлка – гонар рэзідэнцыі. Вакол лясной прыгажуні дзеці вадзілі карагоды, спявалі песні. Пасля вярнуліся назад да ўваходу ў рэзідэнцыю. Па дарозе нас чакаў масток з 97 жэрдачак, дзе можна было загадаць аж 97 жаданняў за адну хвіліну!
Апроч таго мы наведалі скарбніцу Дзеда Мароза, дзе ў абмен на квіточак дзецям уручылі падарункі. Не менш цікавымі былі экскурсія
ў Музей прыроды і агляд вальераў.
Галіна САЎКО, настаўнік пачатковых класаў Бародзіцкага дз/с-ПШ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.