Бородичские сеятели

Бародицкие сеятели

“Падыдзіце па-гаспадарску” – гэтыя словы Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, якія прагучалі на нядаўняй нарадзе, дзе разглядалася ў тым ліку і пытанне правядзення веснавых палявых работ, сталі для земляробаў Зэльвеншчыны свайго роду дырэктыўным накірункам, вызначыўшым год сёлетняй няпростай, але зусім не надзвычайнай кампаніі. Раён першым на Гродзеншчыне прыступіў да сяўбы яравых культур.

Бародицкие сеятели

У СВК “Бародзічы” самы вялікі ў раёне яравы клін – ён складае 3375 гектараў, з іх 1705 гектараў займаюць зерневыя, 1000 – кукуруза на сілас, 245 – цукровыя буракі і 100 гектараў – бульба.

 Хлебаробы добра разумеюць важнасць пастаўленай перад імі задачы, пагэтаму без прамаруджвання прыступілі да веснавой кампаніі.

Палявыя работы распачалі з падкормкі азімых зерневых культур, якія складаюць 2040 гектараў, а таксама мнагалетніх траў, пашы і сенажацей. Для гэтых мэт выкарыстоўваецца самаходны апырсквальнік “Раса”, на якім Генадзь Марка падкормлівае за дзень  па 120 – 150 гектараў. Калі ў полі кожны дзень на ўліку, на будучы ўраджай у гаспадарцы працуе нават авіяцыя.

Як паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Мулярчык, першымі пачалі сеяць пшаніцу, трыцікале і кукурузу на зерне – засеяна ўжо каля 100 гектараў плошчы. Адначасова з сяўбой і падкормкай азімых культур вядуцца работы па перадпасяўной апрацоўцы глебы і закрыцці вільгаці – культывацыя і дыскаванне.

– На адказных участках за-дзейнічаны вопытныя механізатары,– расказвае галоўны аграном.– На ўнясенні мінеральных угнаенняў старанна працуюць Аляксандр Сідар і Святаслаў Масюк, на падрыхтоўцы глебы – Аляксандр Яўсейчык, Аляксандр Малей, Сяргей Патаповіч, Віталій Альховік. Кожны добра разумее, што ад іх працы ў многім залежыць ход сяўбы яравых, а значыць і будучы ўраджай.

 Едзем па гаспадарцы. На адным з палёў сустрэліся з лепшым механізатарам  Сяргеем Лабадой.

–Закончу на гэтым полі перадпасяўную апрацоўку глебы,– паведаміў механізатар,– і займуся сяўбой яравых зерневых і зернебабовых культур. Тэхніку да веснавых палявых работ падрыхтаваў якасна. Цяпер мой “Беларус 3022” працуе надзейна і можа вытрымаць любыя нагрузкі.

 У пойме ракі Зальвянкі яшчэ на адным магутным “Беларусу” з камбінаваным пасяўным агрэгатам яравую пшаніцу сеяў Сяргей Снітко. Спраўна падвозіў яму збожжа вадзіцель Уладзімір Боцька.

–У сярэднім за дзень Сяргей Снітко засявае да 40 гектараў,– заўважае галоўны аграном.

Кантроль за якасцю сяўбы ўскладзены на загадчыкаў участкаў, якія пастаянна правяраюць правільнасць задзелкі насення ў глебу.

У гаспадарцы ўжо пасеяна больш за 30 гектараў кукурузы на зерне. Гэтай работай паспяхова займаецца механізатар Юрый Лукашэвіч.

Размаўляючы з бародзіцкімі земляробамі, пераконваешся ў іх поўным аптымізме і рашучасці справіцца з веснавымі палявымі работамі ў самыя аптымальныя тэрміны.


 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.