Большое поле для работы

Гэтыя словы можна ўспрымаць як у прамым, так і ў пераносным сэнсе. Як адзначыў у час сустрэчы старшыня сельгаскааператыва “Сынкавічы” Дзмітрый Дзяшко, для эфектыўнай работы сучаснай энерганасычанай тэхнікі палі павінны быць вялікімі. А гэта значыць, што і занятак будзе для кожнага.

 

Пасяўныя плошчы гаспадаркі даволі значных памераў (самыя вялікія ў раёне): азімыя зерневыя культуры займаюць 2100 га, азімы рапс – 500 га. Сёлета тут запланавана засеяць яравымі культурамі 2335 га, у тым ліку зерневымі і зернебабовымі – 1569, прапашнымі культурамі – 1366 га.
Перадпасяўной падрыхтоўкай пасяўных плошчаў займаюцца Станіслаў Шышлоўскі, Алег Цярэнцьеў, Юрый Іскра, Анатолій Шыла, Ула-дзімір Марцішык, Віктар Ленец, Валерый Камужыцкі і Алег Ягораў. Работы шмат, але механізатары з даручэннямі спраўляюцца своечасова.
Па-гаспадарску ставяцца да справы механізатары з вялікім стажам работы Міхаіл Жак, Мікалай Жыліч, Сяргей Грэцкі і Аляксандр Парфенчык, якія працуюць на энерганасычаных трактарах з камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі. Яны ўжо завяршылі сяўбу аўса, ячменю, плошча якога сёлета павялічана на 259 га, і пшаніцы (займае 71% плошчаў, выдзеленых пад зерневыя і зернебабовыя культуры). Цяпер заняты на сяўбе зернебабовых – іх засеяна 86 % ад запланаванага. Свой уклад у пасяўную кампанію ўносяць і вадзіцелі Міхаіл Шкраба, Аляксандр Новік, Уладзімір Лапко і механізатар Іван Шкраба: яны дастаўляюць насенне да пасяўных агрэгатаў.
На полі каля в.Старое Сяло працуе Мікалай Жыліч (на здымку), механізатар амаль з 30-гадовым стажам.

 

Большое поле для работы

 

– Калектывы механізатараў трох вытворчых участкаў і рамонтнікі, – гаворыць Мікалай Пятровіч, – пад кіраўніцтвам інжынернай службы гаспадаркі сёлета загадзя якасна падрыхтавалі да веснавых палявых работ трактары і ўвесь неабходны прычапны інвентар. Цяпер працуем з раніцы да вечара, выкарыстоўваем кожную хвіліну. Адпачываем толькі ў час абеду і падвячорка. Калі і здараюцца невялікія паломкі, іх хутка ліквідуем. У выпадку неабходнасці на дапамогу прыязджае рамонтнае звяно.
Вялікі аб’ём работ выконваюць механізатары Іван Літвінчык, Пётр Смаглей і Дзмітрый Сідар. Пад сяўбу яравых зерневых культур яны пад поўную неабходнасць і своечасова ўнеслі мінеральныя тукі, завяршылі падкормку азімага рапсу на зерне і мнагалетніх траў, працягваюць гэту работу на сенажацях і пашы, робяць ужо другую падкормку зерневых культур і ўносяць мінеральныя тукі пад зернебабовыя. Іх дастаўку ажыццяўляюць механізатар Сяргей Петушкоў і вадзіцель Валерый Кудзелька (на здымку).

 

Большое поле для работы


Заданне па нарыхтоўцы арганічных угнаенняў у сельгаскааператыве выканана на 108%, але работа працягваецца. Уся арганіка вывезена на палі. Спецыяльнае звяно цяпер займаецца яе ўнясеннем пад прапашныя культуры. Сярод лепшых на гэтым участку работы – машыніст пагрузчыка “Амкадор” Віктар Каўчун, механізатары Сяргей Варабей і Аляксандр Садчанка.
У гаспадарцы прыступілі і да сяўбы цукровых буракоў. Усе неабходныя тэхналагічныя работы выканалі ячшэ восенню. Цяпер унеслі мінеральныя тукі, падрыхтавалі глебу. Механізатар Сяргей Скіруха на трактары “МТЗ-952” з сеялкай штодзённа засявае звыш 20 га плошчаў. Усяго пад цукровыя буракі адведзена 450 га – на ўзроўні мінулага года. Па словах кіраўніка сельгаскааператыва дзмітрыя Дзяшко, сёлета разлічваюць атрымаць з кожнага гектара не менш як 500 цэнтнераў “салодкага кораню”.
Па 150 абедаў і падвячоркаў штодзённа дастаўляюць земляробам непасрэдна да месцаў іх працы раздатчыцы сталовай Святлана Камужыцкая, Таццяна Шыла і Алена Караткова і вадзіцелі Вячаслаў Новік, Валерый Ламека і Мікалай Утлік. Паляводы, механізатары і вадзіцелі заўсёды задаволены стравамі, прыгатаванымі поварам Алегам Мякенем і загадчыцай сталовай Антанінай Жойда.
– У параўнанні з мінулымі гадамі, – расказвае Антаніна Аляксандраўна, – меню стала больш разнастайным: у рацыёне рыба, ялавічына, мяса птушкі і іншае. На працу заўсёды ідзём з добрым настроем. А калі так, то і стравы атрымліваюцца смачнейшымі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.