Большая любовь к музыке

 Большая любовь к музыке

Алеся Лойка – вучаніца 3 класа Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў – паспяхова выступіла на VI абласным конкурсе юных піяністаў у малодшай узроставай групе і атрымала дыплом трэцяй ступені. Яе сапернікамі былі таленавітыя, выдатна падрыхтаваныя музыканты з Гродзенскай вобласці – усяго 27 канкурсантаў. Без сумненняў, такая перамога – вынік штодзённай працы і вялікай любові да музыкі.

Па прызнанні самой Алесі, яе жыццё звязана з музыкай з маленства. Усе члены сям’і аддаюць перавагу менавіта гэтаму віду мастацтва. Мама дзяўчынкі ў свой час закончыла музычную школу па класе фартэпіяна і з інструментам не развітваецца да гэтага часу. Кожны раз, калі ў доме збіраюцца госці, яна здзіўляе іх новым выкананнем. Алеся ў 6 гадоў ужо спрабавала музіцыраваць – сама прыдумвала мелодыі. А праслухаўшы аднойчы па тэлевізары канцэрт піяністаў, цалкам пераканалася, што ігрой на фартэпіяна будзе займацца з усёй сур’ёзнасцю. Маці з радасцю падтрымала выбар дачкі і запісала яе ў школу мастацтваў. З першых заняткаў да падрыхтоўкі ўрокаў вучаніца аднеслася надзвычай адказна і хутка стала паказваць добрыя вынікі. Педагог Людміла Латош адзначае, што акрамя абавязковай праграмы дзяўчынку цікавяць іншыя творы, яна самастойна піша ноты, займаецца намнога больш, чым адведзена часу на заняткі. Пасля першага ўдалага выступлення перад бацькамі і вучнямі школы на калядных сустрэчах настаўніца пераканалася, што Алеся валодае артыстызмам, упэўнена трымаецца на сцэне і з першых акордаў зачароўвае слухачоў. Таму было вырашана ўдасканальваць майстэрства і заваёўваць не толькі  сцэнічныя пляцоўкі раёна, але і вобласці. З пачатку сёлетняга навучальнага года педагог і вучаніца пачалі мэтанакіравана рыхтавацца да конкурсу. Абавязковая праграма, якая ўключала класічныя творы замежных і беларускіх кампазітараў, дасканала рыхтавалася  і была выканана бездакорна.

– Зразумела, вялікую ролю ў падрыхтоўцы да конкурсу такога ўзроўню, – расказвае Людміла Латош,– адыгрывае наяўнасць у населеных пунктах музычных кале-джаў. Гэта і кансультацыі спецыя-лістаў з ліку прафесарскага саставу, і дадатковыя праслухванні, і пастаянны ўдзел у канцэртах. Перамога для Алесі стала прыемным сюрпрызам.

Дзяўчынка, акрыленая поспехам, набыла яшчэ большую ўпэўненасць у сваіх сілах. Яе мара – стаць выдатным музыкантам.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.