Без спешки, но с хорошим ресурсом

Клопатаў у земляробаў хапае круглы год. Асабліва шмат іх восенню: неабходна паспець у тэрмін сабраць усё вырашчанае і паклапаціцца аб будучым ураджаі. Вось і стараюцца ў філіяле “Князева” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” праводзіць работы ў комплексе.

 

Для намесніка дырэктара філіяла па раслінаводстве Дзяніса Тамкевіча за гады працы стала правілам абавязкова прысутнічаць пры правядзенні кожнага віду сельгасработ, каб асабіста пераканацца ў тым, ці ўсё выковаецца на належным узроўні, згодна патрабаванням агратэхнікі. 
– У гаспадарцы налічваецца 5531 галава буйной рагатай жывёлы, у тым ліку звыш 1860 кароў. Каб забяспечыць рост вытворчасці малака і мяса, заатэхнічная служба падлічыла, што для пракорму жывёлы неабходна мець 17995 тон сіласу, – расказвае Дзяніс Зянонавіч. – На сённяшні дзень у траншэі закладзена 16290 тон.
На двух корманарыхтоўчых камбайнах “Ягуар” з раніцы да вечара працуюць механізатары Генрых Русецкі і Аляксандр Сцепанчук. Не адстае і транспартнае звяно. Механізатары Валерый Кавалевіч, Дзмітрый Рачок, вадзіцелі Станіслаў Мазец, Аляксандр Каленка, Анатолій Рачок і Тамаш Валюк дастаўляюць груз да траншэй. Зялёную масу на трактарах “Амкадор” днём трамбуюць Валерый Кашчыц і Алег Вязаў, ноччу – Валерый Бондар.
Сёлета кукурузу на зерне ў філіяле вырошчваюць на 1580 гектарах, 550 з іх адведзена на зерне. На камбайне “КЗС-1218” механізатары Віктар Кузьміч і Сяргей Суша з 87 гектараў ужо намалацілі 694 тоны кукурузнага зерня, ураджайнасць якога складае 79,8 ц/га. Адвозкай да збожжасушыльных комплексаў вёсак Падбалоцце, Самаравічы і Князева займаецца вадзіцель Дзмітрый Якусевіч. Адказна працуе і аператар комплексу “КЗСВ-40” Міхаіл Кароткі.

 

Без спешки, но с хорошим ресурсом

Камбайнер Віктар Кузьміч.

 

Без спешки, но с хорошим ресурсом

Механізатары Валянцін Мятлюк і Юрый Рачок.
 

Без спешкі, але з добрым рэсурсам ідзе ў гаспадарцы ўборка цукровых буракоў. Гэта справа даручана адказнаму механізатару Валянціну Метлюку. 15 сезонаў працаваў ён на старым буракаўборачным камбайне французскай вытворчасці. Зараз трэці сезон кіруе сучасным высокапрадукцыйным камбайнам “KLEINE”. “Да любой справы падыходзіць адказна”, – так характарызуе механізатара Дзяніс Тамкевіч. Памочнікам у Валянціна Метлюка працуе выпускнік Слонімскага прафесійна-тэхнічнага каледжа Юрый Рачок. Аб’ём работы ў іх вялікі: пад цукровымі буракамі ў гаспадарцы занята 400 гектараў. Са 110 з іх пры ўраджайнасці 400 ц/га накапалі 4400 тон салодкіх караняплодаў. Механізатары Пётр Новак і Анатолій Макарэвіч на буракапагрузчыках пагрузілі на транспарт ААТ “Зэльвенская сельгасхімія” 1536 тон прадукцыі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.