Белорусские каратисты на соревнованиях в Литве заняли пятое место

У горадзе Панявежыс (Літва) прайшлі прэстыжныя міжнародныя спаборніцтвы “Кубак балтыйскіх краін”. У іх прымалі ўдзел каля 400 спартсменаў з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Беларусі, Расіі і Польшчы. Беларускую федэрацыю шатакан каратэ-до прадстаўлялі члены зэльвенскага спартыўнага клуба “Фудасін” і мінскага “Фенікса”. Па выніках спаборніцтваў беларуская зборная сярод 30 клубаў заняла пятае месца. 

 

Белорусские каратисты на соревнованиях в Литве заняли пятое место

Белорусские каратисты на соревнованиях в Литве заняли пятое место

 

Аб выступленні зэльвенскіх каратыстаў у Панявежысе і іх дасягненнях расказаў кіраўнік СКК “Фудасін” Уладзімір Ламека: 
–Выступаць нашым спартсменам было нялёгка: у кожнай узроставай групе на прызавыя месцы прэтэндавалі больш за дваццаць чалавек. Каб трапіць у фінал, спартсменам неабходна было правесці па 5–6 паядынкаў. А гэта патрабавала высокай вытрымкі, вялікіх фізічных і псіхалагічных намаганняў. 
У індывідуальным ката ва ўпартай барацьбе, выканаўшы на выдатна ўсе фармальныя практыкаванні, чэмпіёнамі сталі Максім Макей, Анастасія Мацюк, Кірыл Малімонаў і Кірыл Шышко. Бронзавыя ўзнагароды ў гэтым раздзеле спаборніцтваў заваявалі Андрэй Жыліч і Арцемій Чыжэўскі.
У раздзеле кумітэ бронзавым прызёрам стаў Максім Макей. У яго ўзроставай катэгорыі выступалі больш за 30 спартсменаў, таму, каб выйсці у фінал, трэба было ўдала правесці паядынкі з даволі моцнымі сапернікамі. У пяцёрку мацнейшых каратыстаў увайшлі Кірыл Шышко і Арцемій Чыжэўскі.
Па выніках спаборніцтваў зэльвенцы заваявалі 7 узнагарод, з іх 4 залатыя і 3 бронзавыя. На рахунку спартсменаў з мінскага “Фенікса” бронзавы медаль у індывідуальным ката.
За дапамогу ў падрыхтоўцы да спаборніцтваў і арганізацыі паездкі выказваем удзячнасць старшыні Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до Андрэю Вількіну, Іван Мацюку, Ганне Ганчарэнка, Яўгену Раманоўскаму і іншым бацькам спартсменаў.  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.