Беларусаў яднае мова. Наведвальнікі філіала аг. Каралін ЦСАН далучыліся да Міжнароднага дня роднай мовы

Людзі старэйшага пакалення ганарацца гісторыяй свайго краю, працавітымі землякамі, шануюць свае карані і не забываюць родную мову. Якая, на жаль, усё менш і менш гучыць з экранаў тэлевізараў, у інтэрнэт-прасторы, ды і наогул між субяседнікамі. Каб зберагчы беларускую мову, як жывую і найкаштоўнейшую спадчыну народаў, наведвальнікі філіала цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна далучыліся да агульнай беларускамоўнай дыктоўкі.

Напачатку мерапрыемства вядучая вярнулася да вытокаў заснавання Дня роднай мовы, акцэнтаваўшы ўвагу прысутных на тым, што родная мова – неацэнна для кожнага чалавека. Яна з’яўляецца спосабам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, вывучаць гісторыю, культуру, наладжваць зносіны паміж іншымі людзьмі. Каб паглыбіць уласныя веды, павысіць моўны ўзровень, прапанавала спачатку ўспомніць школьны ўрок і напісаць пад дыктоўку тэкст, тэматычна звязаны с Годам міру і стварэння, а затым пагуляць ў інтэлектуальную гульню «Гаворым па-беларуску».

Конкурсная праграма складалася з некалькіх заданняў. Так, напрыклад, неабходна было прыгадаць прадмет або з’яву на кожную літару алфавіта, ці выканаць пераклад слоў, словазлучэнняў, сказаў. Цікавасць выклікалі раунды “Усёзнайка” (неабходна было падабраць беларускія адпаведнікі да рускіх слоў), “Тлумачальнік” (растлумачыць значэнне фразеалагізмаў, падабраць сінонімы).

Да раунда «Паэтычны радок» далучыліся ўсе ўдзельнікі сустрэчы. У іх выкананні прагучалі вершы Алеся Ставера, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, паэтаў-землякоў Валянціна Семянякі, Уладзіміра Мазго, Алены Карозы, Ірыны Данік, Івана Шчурко і інш.

Наведвальнікі філіала аг. Каралін выказалі адзіную думку: “Найлепшы наш вобраз, наша душа – гэта родная мова”. Яны заклікалі ўсіх размаўляць па-беларуску: “Бо заўтра мы будзем шкадаваць за тое, што не захавалі нашу мілагучную, цудоўную і прыгожую родную мову. Давайце часцей звяртацца адзін да аднаго прыветлівымі беларускімі словамі, каб іншыя бачылі, наколькі мы верныя сваёй мове, сваёй гісторыі”.

Людміла ПОПКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены