«Беларусь мая сінявокая!». Яслі-сад №4 адзначыў Дзень народнага адзінства

17 верасня – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх беларусаў. Шмат цікавых, яркіх мерапрыемстваў прайшло ў гэты дзень у ДУА “Яслі-сад №4 г.п. Зэльва”.

У сярэдняй, старшай і спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення педагогі правялі з дзецьмі тэматычныя гутаркі «Наша моц – у адзінстве», “Дружныя Беларусы”. Выхавальнікі і дзеці казалі аб тым, што моц у адзінстве, грамадзянскай салідарнасці, патрыятызме, гатоўнасці аддаваць свае сілы, веды і талент у імя далейшага развіцця Беларусі. Усіх нас аб’ядноўвае адказнасць за лёс краіны, за захаванне традыцый і духоўных каштоўнасцяў.

Сярод выхаванцаў спецыяльнай групы групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення была праведзена гульня “Харавод сяброўствва, а з выхаванцамі сярэдняй групы арганізавана фізкультурная забава “Давайце жыць у адзінстве”. Выхаванцы старэйшай групы прынялі ўдзел у калектыўным віншаванні ад падрастаючага пакалення Зэльвенскага раёна “З Днём народнага адзінства”. Педагогі пастараліся паказаць падрастаючаму пакаленню, як важна любіць сваю краіну, сваю малую Радзіму.

Завяршыўся святочны дзень правядзеннем музычнай забавы “Беларусь мая сінявокая!”, на якой прысутнічалі прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын Зэльвенскага раёна. Выхаванцы з задавальненнем адгадвалі загадкі на роднай мове, танцавалі беларускія народныя танцы, спявалі беларускія песні і гулялі ў народныя гульні. Забава атрымалася душэўнай і цёплай.

А.І. Губар

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены