Беларусь — это мы!

Беларусь - это мы!

 

3 ліпеня Зэльвеншчына, як і ўся краіна, урачыста адзначыла Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці жыхары і госці пасёлка сустракалі  з добрым настроем.Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці краіны, распачаўся на цэнтральнай плошчы пасёлка. Раздзяліць святочныя імгненні сюды прыйшлі прадстаўнікі ўлады, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, перадавікі вытворчасці, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, падрастаючае пакаленне.

Беларусь - это мы!

 

Са шчырымі словамі віншаванняў з Днём Незалежнасці звярнуўся да зэльвенцаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ян Пальчыс. Кіраўнік раёна адзначыў, што 3 ліпеня –  не толькі галоўнае свята краіны. У гэты дзень мы з вялікай удзячнасцю ўспамінаем усіх, хто не пашкадаваў свайго жыцця ў імя Вялікай Перамогі, хто неймавернымі намаганнямі заваяваў для нас свабоду, незалежнасць, магчымасць жыць у мірнай спакойнай краіне.

Беларусь - это мы!

Мы таксама аддаём даніну павагі гераізму і мужнасці мільёнам беларусаў, хто паднімаў разбураныя гарады і вёскі, аднаўляў народную гаспадарку ў пасляваенны час. Сярод іх нашы землякі Пётр Заморскі, Сяргей Захарка, Васілій Казлоў, Уладзімір Кашуткін, Міхаіл Кузняцоў, Пётр Скіба, Іван Жук, Мікалай Генюш, Мікалай Урбановіч, Яўгенія Федасевіч і многія іншыя.

Беларусь - это мы!

 

У чарговы раз былі выказаны словы ўдзячнасці нашым слаўным землякам, якія сёння надзейна стаяць на варце беларускага суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці. У воінскіх часцях краіны добрасумленна нясуць службу Алег Леўчык, Сяргей Навумчык, Сяргей Кукла, Дзмітрый  Харытончык, Павел Семяновіч, Дзяніс Сасноўскі  і іншыя.

Старшыня райвыканкама пажадаў усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, аптымізму, поспехаў у працоўнай і творчай дзейнасці дзеля росквіту Зэльвеншчыны і Беларусі.

Адзін з традыцыйных і ўрачыстых момантаў мерапрыемства – ушаноў-ванне лепшых працаўнікоў раёна. Узнагароды атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў, устаноў адукацыі, аховы здароўя і культуры за дасягненне імі высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці па выніках 2012 года, а таксама перадавікі вытворчасці – тыя, хто сваёй дастойнай працай заслужыў пачэснае права быць занесеным на раённую Дош-ку гонару. Узнагароджванне правёў старшыня райвыканкама Ян Пальчыс. 

Беларусь - это мы!

 

Пасля мітынгу і ўскладання кветак да помніка загінулым воінам і партызанам святочныя калоны пад гукі духавога аркестра накіраваліся на стадыён “Колас” і летнюю эстраду, дзе прадоўжыліся мерапрыемствы.  Асаблівае задавальненне атрымалі зэльвенцы ад выступлення мала-дзёжнай групы “Федэрацыя”. Вячэрнюю культурную праграму адкрыў эстрадны канцэрт лепшых выканаўцаў Зэльвеншчыны. На стадыёне “Колас” адбылася летняя спартакіяда сярод прадпрыемстваў і арганізацый пасёлка і сельсаветаў. Заключным акордам свята стала дыскатэка. 

Беларусь - это мы!

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.