Асвячэнне ежы ў Вялікую Суботу адбываецца ў касцёлах Зэльвеншчыны (+відэа)

Сёння ў каталіцкіх вернікаў – Вялікая субота. Традыцыйна ў гэты дзень гаспадыні рыхтуюць стравы на святочны стол. Пафарбаваныя яйкі, духмяныя пірагі, мясныя стравы і многае іншае складаюць ва ўпрыгожаны кошычак і адпраўляюцца ў касцёл. Шматлюдна ў касцёле Святой Тройцы г.п.Зэльва было ў 12 гадзін. Каб захаваць і перадаць духоўную традыцыю, бацькі прыйшлі з дзецьмі, бабулі прывялі ўнукаў. Пасля спецыяльнай малітвы ксёндз Яцэк Маркель пакрапіў святой вадой велікодную ежу. Асвячэнню ежы вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня. Але перш за ўсё памятаюць, што галоўную ролю ў перыжыванні таямніцы смерці і змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца духоўная падтрымка праз малітву. Таму на спяшаліся пакідаць святыню, а засталіся каля труны Пана Езуса, каб памаліцца ў цішыні, паразважаць над сваім жыццём і ўчынкамі. Асвячэнне ежы будзе адбывацца праз кожныя дзве гадзіны. Вечарам католікі прымуць удзел у вігілійнай Святой Імшы. Людміла ПОПКА.  
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.