Антыфашысцкае падполле

Хуткая акупацыя ворагам тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі перашкаджала кіраўніцтву рэспублікі правесці падрыхтоўчую работу па арганізацыі там у першыя ж месяцы вайны партыйнага падполля. Менавіта таму ў стварэнні антыфашысцкага падполля значную ролю адыгралі камуністы і камсамольцы, якія былі на ўліку ў партыйных і камсамольскіх арганізацыях, створаных на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі яшчэ пры Польшчы, у 1930-я гады. У ліку першых восенню 1941 г. старшынёй калгаса імя Сталіна Антонам Васілье-вічам Карозам і яго сябрамі па рэвалюцыйным падполлі ў в. Пятрэвічы была ство-рана падпольная антыфашысцкая група. Пачалі збіраць зброю, у лесе абсталявалі тайнікі, дзе захоўваліся вінтоўкі, патроны, кулямёты. У Ружанах В.Е.Галаскок раздабыў радыёпрыёмнік, на пішучай машынцы пачалі друкаваць зводкі Саў-інфармбюро і распаўсюджваць сярод насельніцтва. У студзені 1942 г. падпольшчыкі знішчылі лінію тэлефоннай сувязі нямецкага гарнізона, што знаходзіўся ў Пятрэвічах. Гэта была першая баявая аперацыя падпольнай арганізацыі. Члены арганізацыі Сяргей Галаскок, Мікалай Худзін, Аляксандр Саўчык, Іван Худзін, Антон Грышкевіч і іншыя рабілі завалы на дарогах, палілі варожыя склады, разбуралі сувязь, з’яўляліся праваднікамі партызанскіх груп, удзельнічалі ў дыверсіях на чыгунцы. У сакавіку 1942 г. карны атрад акружыў в. Пятрэвічы. 16 чалавек на чале з А.В.Карозам арыштавалі і пасля допыту расстралялі ў в. Міжэрычы. Вясной 1942 г. была створана падпольная камсамольская арганізацыя ў в. Дабрасельцы. Яе важаком стаў Уладзімір Урбановіч. На хутары ў былым школьным будынку быў абсталяваны сапраўдны перавалачны пункт для партызанскіх груп. Патрыёты аказвалі ім усебаковую дапамогу. Камсамольцы збіралі міны і ў двары кузні выплаўлялі тол, дапамагалі зброяй, перадавалі партызанам каштоўныя звесткі пра нямецкі гарнізон у Міжэрычах. Падпольшчыкі за тры зімовыя месяцы 1942–1943 гг. знішчылі на шашэйнай дарозе Ружаны – Брэст шэсць аўтамашын і 26 гітлераўцаў. Вясной 1942 г. была створана антыфашысцкая падпольная арганізацыя і ў в. Забагонне. Кіраўніком быў Макар Піліпавіч Галяс. Частымі гасцямі падпольшчыкаў былі сакратары Беластоцкага падпольнага абкома камсамола. Неаднаразова сумесна з групай падпольшчыкаў і партызан начавала і адпачывала ў Галясаў Вера Аляксандраўна Янкоўская – былы сакратар Гродзенскага абкама камсамола. Член падпольнай арганізацыі Серафім Арцёмавіч Галяс удзельнічаў у рабоце сходу партызан і падпольшчыкаў у Падароску. У пачатку сакавіка 1944 г. усе падпольшчыкі былі арыштаваны. У г. п. Зэльва і сельскіх населеных пунк-тах раёна дзейнічала некалькі антыфашысцкіх груп. Для ўмацавання падполля, павышэння яго баявітасці патрабавалася аб’яднанне разрозненых груп у адзі-ную арганізацыю. За гэта ўзяўся 3.Ф. Місько, які ўстанавіў сувязь з антыфашысцкімі групамі, савецкімі ваеннаслужачымі, былымі членамі КПЗБ і КСМЗБ, каго ведаў па сумеснай рэвалюцыйнай барацьбе ў 1930-я. У верасні 1942 г. сфарміравалася Зэльвенская раённая падпольная арганізацыя. У яе радах налічвалася каля 30 чалавек. Удары па ворагу з кожным днём мацнелі. Была створана партызанская зона, дзе былі знішчаны ўсе адміністрацыйныя органы акупантаў. Гітлераўскія гарнізоны заставаліся толькі ў гарадах, буйных населеных пунктах, на чыгуначных вузлах і станцыях. Мясцовае насельніцтва ў партызанскай зоне жыло па законах савецкай улады. У гэтых умовах у красавіку 1943 г. на базе Ленінскай партызанскай брыгады быў створаны Шчучынскі міжрайпартцэнтр. 3-за вялікай маштабнасці партызанскай зоны адзін міжрайцэнтр не ў стане быў ахапіць сваім кіраўніцтвам увесь рэгіён. Менавіта таму і паўстала пытанне аб стварэнні падпольных райкамаў, у тым ліку і на Зэльвеншчыне. Зэльвенскі падпольны райкам КП(б)Б дзейнічаў з 10.12.1943 г. па 13.07.1944 г.Сакратаром быў Рыгор Георгіевіч Іўліеў да 19.06.1944 г. (загінуў), членам райкама – Іван Дзмітрыевіч Калашэйнаў. Падпольны райкам партыі выдаваў газету «За Советскую Белоруссию». Было выдадзена 11 нумароў. У гэты ж перыяд дзейнічаў і падпольны райкам ЛКСМБ (сакратар – Пётр Васільевіч Крохін). Галоўная база падпольных райкамаў знаходзілася на тэрыторыі партызанскай брыгады «Перамога». Па ініцыятыве камуністаў і камсамольцаў ў 1943–1944 гг. на тэрыторыі раёна было створана 5 падпольных камсамольскіх і 24 камсамольска-маладзёжных і мала-дзёжных антыфашысцкіх арганізацый. Так, падпольшчыкі камсамольскай арганізацыі в.Клімавічы, якую ўзначаліў Яўстафій Захарчук, сабралі і перадалі партызанам шмат зброі і боепрыпасаў, праводзілі разведку. Дом Захарчука быў явачнай кватэрай членаў Зэльвенскага падпольнага райкама камсамола. Актыўна вялі барацьбу з ворагам і падпольшчыкі камсамольскай арганізацыі в. Дзешкавічы, якую ўзначальваў Юльян Чак. Камсамолка Марыя Чак перадавала партызанам звесткі аб нямецкіх гарнізонах. У атрадзе «Перамога» яна атрымлівала падпольную літаратуру, зводкі Саўінфармбюро і распаўсюджвала сярод насельніцтва. Члены падпольнага райкама і падпольных арганізацый змагаліся з ворагам у адзіным страі з народнымі мсціўцамі. Дзейнічаючы групамі і ў адзі-ночку, яны ў цяжкіх умовах фашысцкага акупацыйнага рэжыму праводзілі нелегальную работу: былі сувязнымі, разведчыкамі па заданні партызанскага камандавання, прадастаўлялі свае дамы падявачныя кватэры, здзяйснялі дыверсіі, збіралі зброю і боепрыпасы, выбуховыя матэрыялы для партызан, здабывалі медыкаменты… Многія камсамольцы-падпольшчыкі ўдзельнічалі ў разгроме нямецкіх гарнізонаў у вёсках Дзярэчын, Галынка, Вострава, Руда-Яварская і іншых. Народныя мсціўцы праводзілі шырокую масава-палітычную работу сярод насельніцтва, заклікалі людзей узмацніць барацьбу супраць акупантаў. Зэльвен-скія падпольныя райкамы партыі і камсамола стваралі пастаянна дзеючыя групы агітатараў з ліку камуністаў, камсамольцаў і беспартыйных актывістаў, за якімі былі замацаваны канкрэтныя населеныя пункты. Яны праводзілі сістэматычную агітацыйна-прапагандысцкую работу з мэтай прыцягнення людзей, асабліва моладзі, у партызанскія атрады. Дзякуючы гэтаму, узмацнялася супраціўленне акупантам, раслі рады народных мсціўцаў, падпольшчыкаў, была сарвана спроба акупантаў стварыць фашысцкую арганізацыю СБМ (саюз беларускай моладзі) і правесці мабілізацыю ў БКА (беларускую краявую абарону). Моладзь не пайшла ў гэтыя арганізацыі, а папоўніла партызанскія атрады. З кнігі «Памяць. Зэльвенскі раён».

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.