Анненская ярмарка: листая страницы

…Гучаць пазыўныя свята. На ўстаноўленай на цэнтральнай плошчы імправізаванай сцэне і перад ёю распачынаецца тэатралізаванае прадстаўленне. Прыйшлі на кірмаш і “тутэйшыя”, і каларытныя татары, і зажытачныя яўрэі, і разгульныя цыгане, і народ з Усходу… Вітаў усіх сабраўшыхся сам князь Сапега.

 

Анненская ярмарка: листая страницы

Анненская ярмарка: листая страницы

Анненская ярмарка: листая страницы

Анненская ярмарка: листая страницы

Анненская ярмарка: листая страницы

Анненская ярмарка: листая страницы

Анненская ярмарка: листая страницы

Анненская ярмарка: листая страницы

Анненская ярмарка: листая страницы

Анненская ярмарка: листая страницы

Анненская ярмарка: листая страницы

Анненская ярмарка: листая страницы

 

Старшыня райвыканкама Ян Пальчыс пасля кароткага экскурсу ў гісторыю, пажадання зэльвенцам і гасцям пасёлка добрага здароўя, шчасця і прыемнага правядзення часу аб’явіў аб адкрыцці Ганненскага кірмашу. І загучала над Зэльваю музыка, у віхуры танца лёгка закружыліся спрытныя хлопцы і дзяўчаты. Свята пачалося…
Даволі ўдалым аказаўся эксперымент з адзеннем, стылізаваным пад тыя далёкія часы, як толькі адрадзілася традыцыя правядзення кірмашу. З кожным разам апранутых у нацыянальнае адзенне становіцца ўсё больш і больш. Гэта надае святу асаблівы каларыт.
Радасную і святочную атма-сферу кірмашу стваралі не толькі лепшыя музычныя калектывы і выканаўцы Зэльвен-шчыны, але і госці з Мінска, нават Польшчы. На Ганненскі кірмаш прыехалі музычна-фальклорны ансамбль з Бела-сточчыны “Прымакі”, артысты цыганскага шоу “Алюр”, ансамбль казацкай песні “БацькАтаман”, эстрадная вакальная група “Федэрацыя”, група ўсходняга танца “Гарэм-шоу”, “Шоу-тэатр В. Кустава”. Гэтыя калектывы добра вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Першымі адкрылі канцэртны марафон артысты цыган-скага шоу “Алюр”. Гэты музычны калектыў быў створаны ў 2002 годзе. За 10 гадоў існавання ён паспеў зняцца на пяці нацыянальных каналах, па-ўдзельнічаць у здымках мноства праектаў і вечароў, даць сотні канцэртаў і аб’ехаць з гастролямі дзясяткі краін. “Алюр” – пастаянны ўдзельнік “Славянскага базару” ў Віцебску, “Асацыяцыі Славянскага культурнага цэнтра” на Канарскіх астравах. Прафесіяналізм і самабытнасць калектыву ацэнены настолькі высока, што цыганскі ансамбль за-прасілі на праграму з сусветнымі зоркамі, такімі як Cabare і іншымі. Усе ўдзельнікі шоу – прафесійныя беларускія музыканты, вакалісты і танцоры. З 2006 года ансамбль працуе ў Дзяржаўным маладзёжным тэатры эстрады і выступае з канцэртамі па ўсёй Рэспубліцы Беларусь. Мастацкім кіраўніком калектыву з’яўляецца Людміла Радзівонава, яна ж і рэжысёр-пастаноўшчык, стваральнік рэпертуару і дызайнер гарнітураў. Рэпертуар ансамбля складзены на аснове фальклору цыган Расіі, Беларусі, Малдовы, Іспаніі, Румыніі.
У час святочнага канцэрта на кірмашы сапраўдным вы- прабаваннем на трываласць для артыстаў і прысутных стаў моцны дождж. Але, нягледзячы на гэта, канцэрт прайшоў на адным дыханні пад бурныя авацыі гледачоў. Нездарма ў гэтага калектыву такая гучная назва “Алюр”, што абазначае імклівы і грацыёзны бег каня. На працягу ўсёй канцэртнай праграмы тэмпераментныя танцы змяняліся задушэўнымі песнямі, меладычна гучала скрыпка. У завяршэнне канцэрта артысты прапанавалі гледачам патанцаваць разам з імі. І зноў жа, нягледзячы на дождж, з’явілася шмат жадаючых. Намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка шчыра падзякаваў калектыву за высокае выканаўчае майстэрства і ўручыў прыгожы букет кветак.
Артысты з Польшчы радавалі сваім выступленнем зэльвенцаў і гасцей з-за непагоды ўжо са сцэны раённага Дома культуры. Фальклорны ансамбль “Прымакі” быў створаны ў 1995 годзе ў невялікім гарадку Міхайлава Беластоцкага ваяводства. У гэтай мясцовасці пражывае шмат беларусаў, якія захавалі сваю культуру, любяць беларускую мову і песні. Спачатку гэты калектыў меў назву “Зялёная зорка”. Адразу ў першы год існавання на беластоцкай студыі “Green Star” нарадзіліся іх першыя песні. У 1996 годзе ўдзельнікі музычнага калектыву Юрка Астапчук, Марк Зрайкоўскі і Багдан Місеюк арганізавалі ансамбль і назвалі яго “Прымакі”. У тым жа годзе ў свет выйшла іх першая касета з назвай “Ясная зорка”. На самых вядомых польскіх радыёстанцыях гучалі песні ансамбля. Шлягерам стала песня “Смэрэка”. З кожным годам расла папулярнасць калектыву. Ансамбль “Прымакі” прымаў удзел ва Усяпольскім Фестывалі “Беларуская песня” ў Беластоку і заняў першае месца. Знакавым стаў для артыстаў 1998 год, калі выйшла другая касета з назвай “Цыганка”. “Прымакі” атрымалі прызнанне афіцыйных органаў улады Рэспублікі Беларусь. Са сваімі канцэртнымі праграмамі калектыў выступае не толькі ў Польшчы, але і Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Славакіі, Германіі, Швецыі. Найбольш артысты любяць гастраліраваць па нашай краіне. За прапаганду беларускай песні і выдатнае выканаўчае майстэрства музычны калектыў быў адзначаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. На рахунку ансамбля шэсць альбомаў. Усе пералічаныя вышэй песні, а таксама шмат іншых прагучалі ў выкананні “Прымакоў” на зэльвенскай зямлі. З удзячнымі словамі да артыстаў за цудоўнае выступленне звярнуўся старшыня райвыканкама Ян Пальчыс.
Вячэрнюю канцэртную праграму Ганненскага кірмашу адкрыў ансамбль казацкай песні “БацькАтаман”. Гэты калектыў актыўна прапагандуе народныя музычныя творы, якія ўсхваляюць любоў да Радзімы, мужнасць і адвагу абаронцаў Айчыны. Артысты шмат гастраліруюць па Беларусі, краінах блізкага і далёкага замежжа. Чыстыя і звонкія галасы спевакоў, іх своеасаблівая манера выканання прыйшліся даспадобы зэльвенскім гледачам. На канцэрце з сольнымі нумарамі разам з ансамблем выступіла салістка Наталля Салава.
Затым на канцэртную пляцоўку падняліся артысты групы “Федэрацыя”. Гэтая група была створана тры гады назад на базе Федэрацыі прафсаюза Беларусі. У яе склад увайшлі тры таленавітыя хлопцы Павел Ніканенка, Дзмітрый Мінікаеў і Алег Пратасевіч. Усе яны маюць даволі багаты сцэнічны і творчы вопыт. За плячамі артыстаў мноства канцэртаў, удзел у фестывалях “Дажынкі” і “Славянскі базар” у Віцебску, тэлепраграмах “Сярэбраны грамафон”, “Месца сустрэчы”, “Зорны кактэйль”. На святочным канцэрце ў Зэльве яны лёгка заваёўвалі сэрцы маладых людзей, былі адкрытыя і шчырыя перад гледачамі. І рэпертуар быў даволі разнастайны.
У апошні час вялікай папулярнасцю карыстаюцца ўсходнія танцы. У іх ёсць нешта магічнае і таямнічае. Акрамя гэтага, яны расслабляюць і ма-білізуюць, падымаюць настрой, дораць эстэтычную асалоду. Чароўная музыка, пла-стычныя рухі, прыгожыя ўборы–усім гэтым захапілі зэльвенскую публіку танцоры групы “Гарэм-шоу”. Выступленне калектыву, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца Ясмін (Алена Грынчык), можна ўбачыць на сольных канцэртах папулярнай беларускай эстраднай спявачкі Гюнеш. Артысты з’яўляюцца дыпламантамі Чэмпіянату свету, чэмпіёнамі Беларусі па ўсходнім танцы ў намінацыі “Малая група. Шоу Belly Dance”. Саліст групы Віталь Малчан – віцэ-чэмпіён свету па Belly Dance сярод мужчын. Выступалі на сцэнах Парыжа і Монтэ-Карла.
Кожны іх канцэртны нумар падобны на невялікі спектакль. Зэльвенскія гледачы былі ў захапленні ад яркіх харэаграфічных малюнкаў, створаных танцорамі.
Завяршыўся вялікі святочны канцэрт на цэнтральнай плошчы вогненным шоу, якое прадэманстравалі артысты “Шоу-тэатра В. Кустава”. Пад гукі моцнай рытмічнай музыкі гледачы мелі магчымасць назіраць за танцам чалавека і агню. Выступленне выклікала шквал эмоцый.
А потым неба расцвіло ад феерверка. Па меркаванні зэльвенцаў і гасцей, самага відовішчнага і працяглага з тых, якія толькі праводзіліся ў Зэльве. Феерверк быў дадзены камандай піратэхнікаў ТАА “Кальвін”. Дарэчы, яны таксама ў гэты ж дзень прымалі ўдзел у міжнародным фестывалі феерверкаў, што праходзіў у Ваўкавыску.
Адным словам, усё на зэльвенскім кірмашы было на самым высокім узроўні!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.