Анлайн-віктарыны, гульні і песні. Як у Міжэрыцкім дзіцячым садку адзначаць дзень абароны дзяцей

Як арганізаваць свята для дзяцей ва ўстанове адукацыі ва ўмовах эпідэмічнай сітуацыі? Як зрабіць так, каб цікава і карысна было кожнаму ўдзельніку? Гэтыя пытанні гучаць у настаўніцкай і кабінеце адміністрацыі Міжэрыцкага дзіцячага сада-базавай школы імя У. Ляха пастаянна.

Міжнародны дзень абароны дзяцей прыпадае на самую любімую пару года – лета. Гэта свята шчаслівага дзяцінства. Каб мерапрыемства атрымалася вясёлым і запамінальным, педагогі з дзецьмі пачалі рыхтавацца да яго загаддзя. Адбіраліся лепшыя прапановы і ідэі. Пры складанні праграмы ўлічвалі ўзрост дзяцей, іх творчыя здольнасці. Пагэтаму свята мае быць насычаным разнастайнымі анлайн-віктарынамі, гульнямі, песнямі. Здымем відэаролік “Прывітанне, лета!”, а таксама традыцыйна арганізуем конкурс малюнкаў на асфальце. Дарэчы, у гэты дзень кожны навучэнец зможа выбраць сабе занятак па душы, прымяніць сваю фантазію і даць работу руплівым рукам. Кожнае дзіця атрымае салодкі пачастунак.

Педагогі нашай установы прыкладаюць максімум намаганняў для таго, каб наша падрастаючае пакаленне ў будучыні мела толькі цёплыя ўспаміны пра дзіцячыя гады. Дзеці – наша багацце. Дзеля іх мы працуем і жывём, намячаем планы і спадзяёмся на шчасце. Каб гэтыя надзеі ажыццявіліся, дарослыя павінны акружыць дзяцей увагай і клопатам.

Аксана ТРУБЕЙ

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены