Акция «Внимание, дети!»

Акцыя “Увага, дзеці!” будзе праходзіць ў Беларусі з 25 жніўня па 5 верасня. – Усе супрацоўнікі аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі два гэтыя тыдні сканцэнтруюць дзяжурства нарадаў каля ўстаноў адукацыі для таго, каб забяспечыць бяспеку дзяцей, – расказаў часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення ДАІ Вадзім Русак. Прафілактычная работа будзе весціся і сярод школьнікаў, і сярод іх бацькоў. Першага верасня інспектары ДАІ прымуць удзел у святочных лінейках, дзе нагадаюць вучням аб правілах дарожнага руху. Акрамя таго, з 31 жніўня па 6 верасня ва ўсіх установах адукацыі пройдзе тыдзень бяспекі дарожнага руху. Плануецца, што супрацоўнікі РАУС папрысутнічаюць на ўроках, правядуць гутаркі, падчас якіх будуць выкарыстаны фільмы, наглядныя матэрыялы. Інспектары таксама нагадваюць: у час акцыі вадзіцелі абавязаны ў светлы час сутак рухацца з уключаным бліжнім святлом фар або хадавымі агнямі. Парушальнікаў чакае адміністрацыйная адказнасць. Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.