Аграрии держали экзамен

Аграрии держали экзамен

У мінулую пятніцу ў зале пасяджэнняў райвыканкама прайшла абарона планаў развіцця сельгасарганізацый Зэльвен-скага раёна на 2014 год. Абласную камісію, якая прымала планы, узначаліў першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук. Звяртаючыся да прысутных у зале кіраўнікоў і спецыялістаў, ён пад-крэсліў, што толькі эканамічнай эфектыўнасцю неабходна сёння вымяраць вынік у АПК. 

Усебакова аналізуючы стан спраў у аграпрамысловым комплексе, члены камісіі прыйшлі да высновы: кіраўніцтва раёна, упраўленцы, кіраўнікі сельгас-арганізацый, спецыялісты добра ведаюць, як павысіць аддачу сельгасугоддзяў, прадукцыйнасць дойнага статка, буйной рагатай жывёлы. Выказалі ўпэўненасць, што даведзеныя планавыя паказчыкі ў бягучым годзе АПК будуць выкананы, падмацаваўшы рост вытворчасці павышэннем эфектыўнасці.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.