Адметным і цікавым атрымаўся Тыдзень маці ў Ялуцавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе

2 Рыхтаваліся ўсе: ад дашкалят да педагогаў. Занятак па душы знайшоўся кожнаму. Дашкольнікі і малодшыя школьнікі малявалі партрэты сваіх матуль, праяўлялі сябе і ў забаўляльнай праграме. Самым шматлікім па колькасці ўдзельнікаў быў тэматычны конкурс мастацкага слова. Усе класныя калектывы прынялі ў ім удзел. Дзеці чыталі вершы розных аўтараў, але ўсе яны былі прысвечаныя адной тэме: “Мама”. Галоўнай асаблівасцю гэтага конкурсу было тое, што ў якасці журы выступалі матулі дзяцей. Прайшлі і спартыўныя мерапрыемствы, а таксама інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя Дню маці. Завяршыўся тыдзень канцэртнай праграмай, у якой прынялі ўдзел вучні 1–9 класаў і іх матулі. Дзеці чыталі вершы, спявалі, танцавалі, паказвалі жартоўныя інсцэніроўкі. У канцы свята мамы атрымалі ў падарунак ружы з кляновых лістоў і віншавальныя паштоўкі. Вольга КІСЕЛЬ, Наталля МАЗЕЦЬ, класныя кіраўнікі Ялуцавіцкага дзіцячага сада-базавай школы.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.