Ад усёй душы віншую вас з Новым годам і Калядамі! Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Валянцін Семяняка

Дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з Новым годам і Калядамі!

Надыходзяць чароўныя дні, якія напаўняюць нашы сэрцы асаблівай радасцю, святлом і весялосцю. Навагоднія ўрачыстасці мы сустракаем з дзіцячай верай у цуды і надзеяй зрабіць шчаслівымі сваіх блізкіх.

Гэты год быў вельмі плённым і дзякуючы стараннай працы кожнага жыхара раёна і сумеснай зладжанай рабоце ўсіх структур прынёс дастойныя вынікі. Мы здолелі выканаць усе сацыяльныя абавязацельствы, будавалі дамы і адкрывалі новыя знакавыя аб’екты, гадавалі хлеб і выхоўвалі дзяцей.

Жадаю, каб і наступны год стаў адметны новымі дасягненнямі, новымі ідэямі і новымі магчымасцямі. Хай 2024 год будзе стваральным і стабільным, парадуе ўсіх новымі поспехамі і здзейсніць ўсе добрыя мары.

Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і Божай ласкі!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены