Зэльвенскія бібліятэкары – пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»

25 год запар Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Так выяўляюцца крэатыўныя формы работы, наватарскі падыход да бібліятэчнай справы, інавацыйныя ідэі і праекты. А робіцца гэта ўсё дзеля захавання багатай нацыянальнай спадчыны – мовы і літаратуры, гісторыі і традыцый. Штогод удзел у конкурсе прымаюць бібліятэкі Зэльвенскага раёна. І, трэба сказаць, даволі паспяхова. Сёлета на рахунку бібліятэкараў – чарговая перамога ў абласным туры. Літаральна на днях падведзены вынікі рэспубліканскага этапу. У намінацыі “Пошукавая і даследчая праца” зэльвенцы прызнаны лепшымі ў рэспубліцы. Загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Вольга Камякевіч прызнаецца, каб перамагчы ў конкурсе такога ўзроўню, неабходна было прыдумаць нешта надзвычайнае і для рэалізацыі выкарыстаць усё магчымае: вопыт і творчы патэнцыял калектыву аддзела (на здымку), дакументальныя напрацоўкі і тэхнічныя сродкі. Прапаноў было шмат, урэшце рэшт усе сышліся на думцы сістэматызаваць у адно цэлае ўвесь матэрыял аб важнейшай для Зэльвеншчыны гістарычнай падзеі – Ганненскім кірмашы. Тым больш што цікавасць да вытокаў і сучаснага мерапрыемства ўзрастае з кожным годам. Дарэчы прыйшлася крэатыўная ідэя Людмілы Міхальчык: усе конкурсныя матэрыялы змясціць у імправізаваную карэту, падобную да той, у якой раз’язджаў некалі магнацкі род Сапегаў. З гэтага моманту пачалася карпатлівая праца, якая працягвалася не адзін месяц. Некалькі гадоў таму зэльвенскія бібліятэкары падтрымлівалі цесную сувязь з супрацоўнікамі дзяржаўных гістарычных архіваў Літвы і Гродна пры дапамозе навукоўцаў дзяржаўных універсітэтаў рэспублік. У выніку апрацоўкі дакументаў была створана хроніка правядзення свята, сістэматызаваны звесткі аб яго арга-нізатарах і фундатарах. Каб перадаць самабытнасць беларускай культуры, усю інфармацыю аформілі ў выглядзе самаробнай кнігі пад назвай “История возникновения и традиции Аннен-ской ярмарки”. Яна першай лягла ў карэтнік. Матэрыяламі для стварэння аднаго з трох дайджэстаў сталі тэматычныя публікацыі раённай газеты “Праца”. Іх бібліятэкары сканіравалі і размясцілі ў храналагічнай паслядоўнасці, пачынаючы з 1996 года. Не менш цікавымі атрымаліся відэаагляд “Фестиваль в зеркале периодики”, а таксама серыя буклетаў “Імгненні кірмашу”, “Здалёк купцоў склікала Зэльва”, “Зэльвенскі кірмаш – наш гонар” і г.д. Аддзел бібліятэчнага маркетынгу падрыхтаваў каляровыя дадаткі, якія ўтрымліваюць звесткі пра кожны год святкавання кірмашу з інфармацыйным апісаннем усіх мерапрыемстваў. Сярод каштоўных літаратурных набыткаў аказаліся і даведнікі па выніках правядзення мінулых жнівеньскіх навукова-практычных канферэнцый, падчас якіх абмяркоўваліся шматлікія факты з гісторыі кірмашу, са сваімі даследчымі працамі зэльвенцаў знаёмілі вядомыя беларускія гісторыкі, супрацоўнікі НАН Рэспублікі Беларусь і ВНУ, краязнаўцы-аматары. Варта адзначыць, што намеснік дырэктара бібліятэкі Марына Кніга па выніках пэўных канферэнцый, дзе менавіта даследаваўся род Сапегаў, яго ўплыў на развіццё Ганненскага кірмашу, падрыхтавала зборнік артыкулаў “Ганненскі кірмаш. Мінулае, сучаснае, будучае”. Не менш унікальнымі і цікавымі, на думку бібліятэкараў, сталі зборнікі вершаў, прысвечаныя Ганненскаму кірмашу і напісаныя мясцовымі паэтамі ў розныя гады. Аматары лірыкі могуць праз паэтычныя радкі І.Данік, І.Войткі, А.Галаскока, Ю.Голуба, А.Карозы, У.Мазго, В.Семянякі, С.Літвінчык акунуцца ў эпоху даўніны і пазнаёміцца з варыянтамі асэнсавання сучаснага свята. У рамках супрацоўніцтва раённай бібліятэкі з арганізацыямі раёна, з таленавітымі і творчымі людзьмі ва ўстанове часта ладзяцца літаратурныя вечары і імпрэзы, сустрэчы з паэтамі, гасцёўні і прэзентацыі. Сцэнарыі гэтых мерапрыемстваў таксама былі адпраўлены на конкурс. Каляровыя паштоўкі, буклеты, календары і нават сувеніры ручной работы аказаліся сярод конкурсных матэрыялаў. А для таго, каб не разгубіцца ў такім акіяне інфармацыі, была прыдумана спецыяльная края-знаўчая картатэка. – Не раз падкрэслівалася, што веліч Ганненскага кірмашу нельга пераацаніць, – адзначае дырэктар раённай бібліятэкі Святлана Жамойціна. – Свята стала брэндам Зэльвеншчыны. Уся набытая спадчына будзе захавана, а даследчая работа прадоўжана. Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.