Добровольные помощники милиции
Карысць прафілактычных мерапрыемстваў не патрабуе доказаў. Адной з найбольш важных умоў паспяховай барацьбы з правапарушэннямі, любымі адхіленнямі ад нормаў маралі з’яўляецца шырокі ўдзел у ёй моладзі. Менавіта таму юнакі і дзяўчаты Зэльвеншчыны ў дадзеным пытанні займаюць актыўную пазіцыю.
Маладзёжны атрад аховы правапарадку дзейнічае з 14 снежня 2005 года, з моманту пастаноўкі яго на ўлік
у Зэльвенскім РАУС. Атрад налічвае 25 чала- век, сярод якіх актывісты БРСМ, работнікі райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Атрад ажыццяўляе сваю работу ў адпаведнасці з графікамі, скла-дзенымі аддзеламі па справах моладзі і ўнутраных спраў райвыканкама. Дружыннікі выхо-дзяць на дзяжурствы ў складзе чатырох чалавек разам з супрацоўнікамі міліцыі. Раз у месяц праводзяцца заняткі па прававой падрыхтоўцы.
Відавочна, што арганізатары маладзёжнага атрада сур‘ёзна ўключыліся ў яго дзейнасць. У абавязкі членаў уваходзіць удзел у ахове грамадскага парадку, рабоце па прафілактыцы правапарушэнняў, прававым выхаванні юнакоў і дзяўчат, садзейнічанне праваахоўным органам.
З пачатку года ўжо арганізавана сем выхадаў на дзяжурствы. Вызначальнай асаблівасцю дружыны з’яўляецца правядзенне рэйдаў “Моладзь – за здаровы лад жыцця!” (вя-ліся прафілактычныя гутаркі з моладдзю аб правілах паводзін у грамадскіх месцах, у зоне цвярозасці і некурэння), патруляванне на пляжы ў летні перыяд. Члены атрада наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Кузняцова, аказалі яму пасільную дапамогу. Падчас акцыі “Пазваніце бацькам” нагадвалі як дзецям, так і дарослым не забываць удзяляць зна-кі ўвагі сваім бацькам і родным.
Акрамя таго, праводзяцца рэйды ў неблаганадзейныя сем’і, вывучаецца арганізацыя занятасці падлеткаў і моладзі ў вольны час.
Сёлета маладзёжная дружына першай пачала дзяжурыць на раённых масавых мерапрыемствах, ажыццяўляць
кантрольна-прапускны
рэжым.
Кіраўніцтвам устаноў, дзе працуюць добраахвотныя памочнікі мілі-цыі, прадугледжана прадастаўленне ім дадатковых дзён да водпуску. Моладзь разумее, што такое заахвочванне неабходна заслужыць рэгулярнымі і эфектыўнымі дзяжурствамі.
За актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі г.п. Зэльва маладзёжны атрад адзначаны Падзячным пісьмом РАУС.