90-летний юбилей отметила ветеран Великой Отечественной войны Анна Шишко из деревни Бибики

IMG_0351

У дзень нараджэння да паважанай жанчыны завітала шмат гасцей: адказны сакратар раённага савета ветэранаў Ларыса Клімуць, старшыня Дзярэчынскага сельвыканкама Святлана Грынцэвіч, старшыня прафкама раённага вузла паштовай сувязі Аліна Сыраватка і загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Роцька.

Ганне Міронаўне яны жадалі моцнага здароўя, даўгалецця, уручылі падарункі.
– Нават і не верыцца, што за плячамі засталося столькі дзесяцігоддзяў, –гаворыць жанчына, дзякуючы за віншаванні.
Ёсць у Ганны Міронаўны касцюм, які яна дастае з шафы толькі ў выключных выпадках. На ім – ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, шматлікія медалі. За кожным з іх – цяжкія франтавыя будні вясковай дзяўчыны-партызанкі. Яна ўваходзіла ў склад атрада брыгады імя Кутузава, удзельнічала ў многіх аперацыях.
У мірны час Ганна Міронаўна шмат гадоў працавала паштальёнам. Пісем, газет і часопісаў, якія разносіла жанчына, з нецярпеннем чакалі жыхары вёсак Марачы, Бібікі, Даўгаполічы…
Пра падзеі вайны, якія пакінулі ў яе жыцці цяжкі след, Ганна Шышко ўспамінаць не любіць. Як наказ маладому пакаленню, заўважае, што ніколі нельга забываць, якое гэта вялікае шчасце – жыць у міры.
Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.