45 выхаванцаў зэльвенскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы наведваюць спецыялізаваны спартыўна-аздараўленчы лагер “Алімпіец”, які працуе на базе ДЮСШ

2389 Юныя спартсмены, таксама як і дарослыя, не жадаюць падчас канікулаў губляць спартыўную форму. І, канешне, гэта зусім не ўваходзіць у планы іх трэнераў. Трэніровачны працэс не церпіць доўгіх перапынкаў, таму 45 выхаванцаў зэльвен-скай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы наведваюць спецыя-лізаваны спартыўна-аздараўленчы лагер “Алімпіец”, які працуе на базе ДЮСШ. – Летняя аздараўленчая кампанія ў спартыўным лагеры перш за ўсё прадугледжвае аздараўленне, сацыялізацыю дзяцей і падлеткаў, – расказвае дырэктар ДЮСШ Генадзій Галаско. – Але, безумоўна, адна з найважнейшых задач такога спартлагера – працяг вучэбна-спартыўных заняткаў. Згодна з распарадкам дня, работа “Алімпійца” пачынаецца з 9 гадзін ранку. Пасля снедання дзеці накіроў-ваюцца на спартыўныя пляцоўкі, дзе пад кіраўніцтвам трэнераў праходзяць заняткі па лёгкай атлетыцы, футболе і гандболе. Трэніроўкі чаргуюцца са шматлікімі спартыўнымі гульнямі, паходамі на гарадскі пляж, прагулкамі па навакольных мясцінах. 2390 Генадзій Галаско праводзіць трэніроўкі па лёгкай атлетыцы. Сярод выхаванцаў Генадзія Аляксандравіча, якія наведваюць лагер, ёсць нямала пераможцаў і прызёраў не толькі раённых, але і абласных спаборніцтваў. На стадыёне СШ №3 пад кіраўніцтвам трэнераў Валян-ціна Суліцэнкі і Уладзіміра Дубатоўкі займаюцца юныя футбалісты. У гэтых хлопчыкаў цяпер даволі напружаны перыяд: яны ўдзельнічаюць у першынстве Гродзенскай вобласці па футболе. Знаходжанне ў лагеры дапамагае спартсменам пад-трымліваць сябе ў належнай фізічнай форме. 2391 На летняй спартыўнай пляцоўцы ДЮСШ кожны дзень праходзяць трэніроўкі юных гандбалістаў. Падчас матча хлопчыкі і дзяўчынкі дэманструюць сваё ўменне валодаць мячом, трапна забіваць яго ў вароты сапернікаў. Заняткі з юнымі гандбалістамі ў лагеры праводзяць трэнеры Міхаіл Жыдок і Міхаіл Міхута. У канцы летніх канікул на базе ДЮСШ плануецца работа яшчэ двух аздараўленчых спартыўных лагераў: у Зэльве і ў Князеўскай гімназіі. Таму адпачынак юных спартсменаў будзе актыўным і карысным. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.