30 сакавіка 2023 года В.Семяняка прыняў удзел ў сустрэчы са старшынёй Беларускай партыі «Белая Русь» А.Раманавым.

Кіраўнік створанай нядаўна палітычнай партыі азнаёміў парламентарыяў з праграмай, статутам партыі, а таксама закрануў некаторыя арганізацыйныя пытанні партыйнага будаўніцтва.

Як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М., у краіне адбываецца актывізацыя партыйнага будаўніцтва і ўсіх здаровых палітычных сіл, якія накіраваны на тое, каб удзельнічаць у палітычным і дзяржаўным будаўніцтве ў рамках існуючага ў краіне заканадаўства. Паводле яго слоў, «стымул да гэтага надалі вынікі рэферэндуму 2022 года і наступные за ім заканадаўчыя пераўтварэнні, якія адбыліся ў нашай краіне — прыняцце законаў аб асновах грамадзянскай супольнасці, змяненне Выбарчага кодэкса і іншых заканадаўчых актаў, якія і фарміруюць палітычную аснову для дзейнасці палітычных партый. У сувязі з гэтым з’яўленне новых партый, актывізацыя і падрыхтоўка да перарэгістрацыі дзеючых — гэта працэс, які дазваляе актывізаваць лепшыя сілы грамадства на цывілізаванае заканадаўчае ўрэгуляванне ўдзелу ў палітычным жыцці нашай краіны». На думку В.М.Семянякі, стварэнне партыі на аснове грамадскага аб’яднання — знакавы момант. «Пра гэта казалі як шараговыя сябры аб’яднання, так і яго лідары. Да таго ж гэта сусветная практыка, калі палітычная партыя ствараецца на базе грамадскага аб’яднанняў і падсілкоўваецца зыходзячы з дзеянняў аднаго або некалькіх грамадскіх аб’яднанняў. Гэта цывілізаваны шлях, вельмі правільны і верны. І тое, як ідзе гэты працэс, гэта яшчэ раз пацвярджае», — сказаў ён.

semenyako.house.gov.by

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены