27-ы Дзень пісьменства ў Бялынічах

Традыцыя правядзення Дзён беларускага пісь- менства як Нацыяналь- нага свята бярэ пачатак з 1994-га года. Шмат га- радоў прымала гасцей у такі знамянальны дзень, некаторыя, як напрык- лад, Полацк, – не адзін раз.

Сёлета гонар стаць сталіцай свята выпаў магілёўскім Бялыні- чам. Напярэдадні 6-га верасня – асноўнага дня свята – пісьмен- нікі дзесяці краін сабраліся за “круглым сталом”, каб абмер- каваць тэму “Мастацкая літара- тура як шлях адзін да аднаго: слова – стваральнае і разбураль- нае”. Адкрыў яго галоўны рэдак- тар выдавецтва дома “Звязда” Аляксандр Карлюкевіч. А га- лоўную ідэю размовы вельмі эмацыянальна выказала першы намеснік старшыні Саюза пісь- меннікаў Беларусі Алена Стэль- мах. Яна прапанавала асэнсава- ць такі факт: “За суткі чалавек прамаўляе ад 8-і да 22-х тысяч слоў. А ці заўсёды мы задумва- емся над тым, якімі словамі ка- рыстаемся, і як нашы словы ад- біваюцца на іншых людзях?”

Цырымонія адкрыцця свята адбылася ў нядзелю, 6 верасня, на галоўнай сцэне. Прывітанне ад імя Прэзідэнта абвясціў на- меснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч. Падзяку ўсім арганізатарам свя- точных дзеяў выказаў старшы- ня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

Шмат людзей сабралася ка- ля скульптуры Аляксандра Мінь- кова з выявай Бялыніцкай Бо- жай Маці – адной з самых унікальных рэліквій Беларусі (на фота). Пры распрацоўцы памятнага знака скульптар уліч- ваў пашану да абраза прад- стаўнікоў усіх хрысціянскіх кан- фесій.

Спецыяльна да свята быў пабудаваны новы будынак мастацкага музея імя В.Бялыніц- кага-Бірулі. Ён узнік практыч- на на тым самым месцы, дзе калісьці размяшчаліся касцёл кармелітаў і кляштар. Захавалі- ся тры фрэскі з кляштара, адна з якіх – “Узыходжанне на Гал- гофу” – заняла пачэснае месца ў “Зале духоўнасці”. Рэстаўра- цыяй фрэскі займаліся браты Маліноўскія.

Лік карцін Бялыніцка- га-Бірулі ў музеі яго імя не так і вялікі – усяго 27. Але калі ўлічыць, што пачынаўся музей з трох падараваных удавой маста- ка карцін, то гэта, згадзіцеся, не так і мала.

На адной з пляцовак свята аматары песеннай творчасці су- стрэліся з паэтам-песеннікам Кастусём Цыбульскім.

Насупраць будынка райвы- канкама была арганізавана квэст-гульня “Скарбы князя Гальшанскага”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Гэтай даце монаспектакль “Сіняя-сі- няя” прысвяціў Мікалай Стэшыц.

У цэнтры горада можна бы- ло сустрэцца з пісьменнікамі, паглядзець мастацкія і муль- тымедыйныя фільмы на бела- рускай мове.

Самыя юныя госці Бялыніч удзельнічалі ў конкурсах на пля- цоўцы “Бярозавы гай”.

На галоўнай пляцоўцы свя- та падчас урачыстага адкрыцця Дня пісьменства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў: на лепшы твор і на лепшы буктрэйлер. Вельмі пры- емна было бачыць сярод удзель- нікаў Нацыянальнай літаратур- най прэміі прафесара Івана Са- верчанку, госця Зэльвенскіх са- кавін 2015 года.

Адбылася ўрачыстая пера- дача эстафеты свята ад сёлетніх гаспадароў гаспадарам свя- та-2021 – прадстаўніку г.Копыль Мінскай вобласці.

Яніна ШМАТКО

Вам может быть интересно

Комментарии отключены