26 апреля – 30 лет со дня Чернобыльской катастрофы

8122

Дзень, адзначаны знакам бяды, дзень найбуйнейшай радыяцыйнай аварыі ў сусветнай гісторыі … Сёння зельвенцы ўспомнілі тых, хто ў далекім 1986 годзе апынуўся ў эпіцэнтры падзей на Чарнобыльскай АЭС.

У памяць аб гераізме людей у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае 30-цігоддзю трагедыі.  У фае ўстановы была арганізавана выстава кніг “Чарнобыль – боль чалавецтва”.

Чарнобыль – гэта безнадзейны сум у вачах людзей, назаўсёды пакінуўшых мясціны, дзе нарадзіліся, выраслі і жылі. Людзей паспешна эвакуіравалі з роднай зямлі. Калоны з тысячы аўтобусаў вывозілі з Прыпяці мясцовае насельніцтва. Толькі за 1986-1989 гады з забруджаных раёнаў пераехала 1500 сямей. У Зельвенскі раён прыбыло 28 чалавек.

8121

Не засталіся ў баку ад бяды нашы землякі: 49 удзельнікаў ліквідаціі чарнобыльскай аварыі пражываюць сёння ў нашым раёне. Разам з іншымі спецыялістамі яны займаліся адключэннем абсталявання, разборам завалаў, ліквідацыяй ачагоў узгаранняў на апаратуры… Ім давялося працаваць у вельмі складаных умовах і пабачыць увесь жах на свае вочы.

Цяжка ўявіць сабе ўсё гора тых, хто назаўжды развітаўся з радзімай. Праз вершы і песні мясцовыя артысты перадалі пачуцці тых, каго непасрэдна закранула чарнобыльская трагедыя. 

8123

Шмат гадоў мінула з той страшнай красавіцкай ночы, аднак страты і наступствы не даюць аб сабе забыць і да гэтага часу.

Дзіяна БЕБЕХ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.